Як і ў любой школе, якая знаходзіцца ў сельскай мясцовасці у Капачоўскім ВПК “Дзіцячы сад — сярэдняя школа”, што на Магілёўшчыне, маецца прысядзібны ўчастак памерам 1 гектар, на якім размешчаны сад і агарод.
Калектыў установы адукацыі другі год у рамках сельскагаспадарчага праекта гуманітарнай галандскай арганізацыі “Дапамажы людзям” асвойвае тэхналогію вырошчвання галандскай агародніны: бульбы, цыбулі, капусты. Кансультанты з Галандыі ўжо некалькі разоў наведвалі школьны прысядзібны ўчастак, аказвалі дапамогу і заўсёды былі задаволены вынікамі: высокай ўраджайнасцю, добрай якасцю прадукцыі. Гэта вельмі важна, таму што вырашчаная агародніна і садавіна будзе выкарыстоўвацца для арганізацыі харчавання дзяцей і школьнікаў.
Навучэнцы школы не застаюцца назіральнікамі. Яны прымаюць актыўныўдзел у праполцы і зборы ўраджаю, робяць гэта заўсёды з азартам і задавальненнем.
Сумеснымі намаганнямі навучэнцы і работнікі сабралі і здадалі ў Мсціслаўскі філіял ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Домочай” 9т 350 кг яблыкаў. Грошы, атрыманыя ад здачы садавіны, пойдуць на патрэбы школы.
Работа на прышкольным участку дазваляе фарміраваць у навучэнцаў згуртаванасць, пачуццё калектывізму, прывіваць працоў ныянавыкі, любоў да роднай зямлі, атрымліваць задавальненне адпрацы.
Ірына Скальзкова,
класны кіраўнік.