Калі сапернікі — сябры

- 16:53Спартыўныя падзеі

На базе Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы адбылося падвядзенне вынікаў трэцяга этапу спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва 2021 года.

Студэнты беларускіх УВА чарговы раз прадэманстравалі выдатныя вынікі. У мужчынскай адзіночнай катэгорыі па бадмінтоне трэцякурснік Інстытута бізнесу БДУ Ілья Ларушын заваяваў залаты медаль, а другакурснік Аляксандр Александровіч стаў сярэбраным прызёрам. У змешаным парным выступленні Ілья Ларушын і чацвёртакурсніца біялагічнага факультэта БДУ Ангеліна Ерамеева выйгралі яшчэ адно “золата”.

У мужчынскай адзіночнай катэгорыі па настольным тэнісе трэцякурснік механіка-матэматычнага факультэта БДУ Ілья Карчынскі быў удастоены “бронзы”. У змешаным парным паядынку ён жа ра­зам з трэцякурсніцай факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дар’яй Крэер святкаваў камандную перамогу.

У спаборніцтвах па тэнісе “золата” заваявалі студэнты БДУФК, каманда БДУ выйграла “серабро”, а “бронзу” забраў Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт.

Чацвёрты этап спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва пройдзе з 15 па 20 лістапада ў Смаленску. Там збяруцца школьнікі з Расіі і Беларусі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

Дзмітрый АРХІПЕНКА.