Лічыцца, што перыяд Каляд — самы добры час, каб дарыць адно аднаму радасць і падарункі. Традыцыйна ў першыя дні пасля Ражджаства ў Свята-Раства-Багародзічным стаўрапагіяльным жаночым манастыры арганізуюцца святочныя мерапрыемствы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маладых людзей з інваліднасцю, членаў клуба “Добрыя сэрцы” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна.
10 студзеня ў сценах нядзельнай школы манастыра прайшла калядная сустрэча. Выхаванцы школы падрыхтавалі для дзяцей канцэртную праграму з песнямі, танцамі і гульнямі. З душэўнай цеплынёй удзельнікаў сустрэчы павіншаваў са святам Божага Нараджэння Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У канцы сустрэчы дзецям былі ўручаны салодкія падарункі.
Кожная сустрэча ў сценах манастыра — гэта сапраўды цудоўная падзея, якая напаўняе душу і сэрца радасцю і любоўю.
Вікторыя БУЦКАЯ,
педагог-псіхолаг ЦТДіМ “Спектр” Гродна.