Паводле даных незалежнага Казахстанскага агенцтва па забеспячэнні якасці ў адукацыі быў складзены Нацыянальны (генеральны) рэйтынг — 2017 лепшых ВНУ Казахстана, сфарміраваны на аснове аналізу акадэмічных статыстычных паказчыкаў, ацэнкі экспертаў і апытання работадаўцаў.
Метадалогія разліку грунтуецца на трох складніках: ацэнка якасці акадэмічных рэсурсаў ВНУ, на якую адводзіцца 70% ад агульнай колькасці балаў; экспертная ацэнка якасці дзейнасці ВНУ (15%); ацэнка дзейнасці ВНУ на аснове правядзення сацыялагічнага апытання работадаўцаў і дзяржаўных органаў (15%).
У Нацыянальны рэйтынг увайшлі 57 ВНУ. На 1-м месцы — Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі (99,9 бала). Другі радок заняў Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.М.Гумілёва (95,6 бала). На 3-м месцы, са значным адрывам, — Паўднёва-Казахстанскі ўніверсітэт імя М.Ауэзава — 62,1 бала). У першай дзясятцы таксама Карагандзінскі, Паўладарскі, Таразскі, Усходне-Казахстанскі, Кызылардзінскі, Кастанайскі дзяржаўныя ўніверсітэты, а таксама Казахска-турэцкі ўніверсітэт імя Х.А.Ясаві.
Адна з прынцыповых задач, пастаўленых у дзяржаўнай праграме развіцця адукацыі Казахстана на 2011—2020 гады, — уключэнне не менш як двух універсітэтаў у топ-100 вядучых сусветных рэйтынгаў.