“Кіндар-сюрпрыз” сабраў акрабатаў

- 14:27Навіны рэгіёнаў

Чарговы Міжнародны турнір па спартыўнай акрабатыцы “Кіндар-сюрпрыз” завяршыўся ў Магілёве. Сёлета спаборніцтвы аб’ядналі звыш 200 юных акрабатаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Малдовы, Украіны і Казахстана.

Спаборніцтвы, арганізатарамі якіх з’яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама і гарадская СДЮШАР “Багіма”, адбыліся ўжо ў трынаццаты раз. Пачынаючыя спартсмены ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў дэманстравалі свае ўменні ў скачках на акрабатычнай дарожцы, групавых практыкаваннях. У праграму былі таксама ўключаны выступленні мужчынскіх, жаночых і змешаных пар. Свае ўменні спартсмены дэманстравалі на працягу чатырох дзён.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі ўсе ўдзельнікі. Лепшых спартсменаў выявілі ў камандным і асабістым заліках. Пераможцаў спаборніцтваў узнагародзілі кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.