Китай: краіна застаецца найбуйнейшай крыніцай замежных студэнтаў для ЗША

- 13:46Паралелі

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Генеральным консульстве ЗША ў Шанхаі, быў прадстаўлены даклад Міжнароднай асацыяцыі адукацыі. Згодна з дакументам, у 2016/2017 навучальным годзе колькасць кітайскіх студэнтаў, якія вучацца ў амерыканскіх ВНУ, дасягнула 350,8 тысячы чалавек, павялічыўшыся на 6,8% у параўнанні з папярэднім годам.

Нягледзячы на некаторае паслабленне дынамікі, у колькасных адносінах рост захоўваецца. Кітай на працягу васьмі гадоў запар утрымлівае лідарства па колькасці студэнтаў, якія адпраўляюцца на вучобу ў ЗША. Доля кітайцаў сярод замежных студэн­таў у Амерыцы складае 32,5%.

Па даных, прыведзеных у дакладзе, у 2016/2017 навучальным годзе ў бакалаў­рыяце ў ЗША вучыліся 142,9 тысячы студэнтаў з Кітая, што на 5,3% больш, чым у папярэднім годзе. Магістраў налічвалася 128,3 тысячы чалавек (рост — 4,1%).

Сярод амерыканскіх студэнтаў, якія выбралі навучанне за мяжой, у 2015/2016 навучальным годзе Кітай заняў шостае месца па папулярнасці, стаўшы найбольш прывабнай азіяцкай краінай з пункту гледжання адукацыі. Усяго ў Кітаі ў 2015/2016 навучальным годзе вучыліся 11,7 тысячы студэнтаў з ЗША.