Клуб для падлеткаў

- 15:40Нам пішуць

Праблема п’янства, таксікаманіі і наркаманіі сярод непаўналетніх і моладзі з’яўляецца адной з самых актуальных у нашым грамадстве. Асноўнымі і найбольш эфектыўным сродкам барацьбы са шкоднымі звычкамі сярод непаўналетніх з’яўляецца прафілактыка.

У сувязі з гэтым у сярэдняй школе № 9 Магілёва арганізавана работа клуба “Падлетак”. Удзельнікамі клуба з’яўляюцца навучэнцы, якія стаяць на ўліку ў ІСН, на УШК, а таксама непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У рамках дадзенага клуба праводзяцца такія мерапрыемствы як: час зносін «Быць здаровым – гэта модна!», практыкум «Права на жыццё!”, дыспут «Роздум аб наркаманіі», бліц-турнір «Азбука здароўя» і г.д.

Марына ТАБУНОВА,
сацыяльны педагог сярэдняй школы № 9 Магілёва.