Крок у навуку

- 11:13Нам пішуць

Праца з адоранымі і здольнымі навучэнцамі, іх пошук, выяўленне і развіццё — адзін з найважнейшых аспектаў працы школы. Створаная ў Ноўкінскай школе Віцебскага раёна праграма «Адораныя дзеці» прадугледжвае мэтанакіраваную працу з адоранымі навучэнцамі, пачынаючы з пачатковай школы і да ўсвядомленага выбару імі жыццёвага шляху.

З 2005 года ў Ноўкінскай школе дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў «Крок у навуку». Яго мэта —арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў для ўдасканалення працэсаў навучання і прафарыентацыі.

12 лістапада 2016 навучэнцы школы Хрысціна Панцюхова, Данііл Карунец, Мікіта Гарнак і Уладзіслава Баранава прынялі ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў Віцебскай вобласці «Эўрыка – 2016», якая адбылася на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Усе ўдзельнікі канферэнцыі былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта, а працы Хрысціны Панцюховай і Уладзіславы Баранавай былі адзначаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама (I ступені і II ступені адпаведна).

Ю.ЦЯРЭШЧАНКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.