Куфар ведаў

- 12:20Портфолио

Першы ўрок «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі» (6—11 класы)

Юлія АТРОШЧАНКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Навіцкавіцкай сярэдняй школы  Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці

Паводле вучэбнай праграмы першыя ўрокі па беларускай літаратуры ў 6‒11 класах прадугледжваюць узнаўленне ведаў, атрыманых за перыяд навучання ў папярэдніх класах. Этап актуалізацыі можна арганізаваць у выглядзе інтэлектуальнага спаборніцтва «Свая гульня».

Аўтар12345
Творчасць12345
Жанр12345
Герой12345

Гульня ўключае чатыры тэмы: аўтары, іх творчасць, жанры твораў, героі вядомых твораў. Выбраўшы сектар «Аўтар», вучні павінны будуць назваць пісьменніка, якому належыць прапанаваны твор. У сектары «Творчасць» змешчаны адваротныя заданні: прапаноўваецца аўтар, а вучні ўзгадваюць яго творы. У раздзеле «Жанр» трэба вызначыць жанравую прыналежнасць твораў, а ў сектары «Герой» ‒ пазнаць персанажа па апісанні.

Вучні дзеляцца на каманды. Капітаны па чарзе выбіраюць сектар і нумар пытання. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы, за няпоўны адказ – 1 бал. Калі каманда не справілася з заданнем, то адказаць мае права іншая група. Перамагае тая каманда, якая набрала большую колькасць балаў.

6 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць аўтарства твора?

1) казка «Нямоглы бацька» (Уладзімір Караткевіч);

2) верш «Калі ласка» (Пятрусь Броўка);

3) апавяданне «Васількі» (Міхась Лынькоў);

4) апавяданне «Цітаўкі» (Анатоль Кудравец);

5) легенда «Пестунь» (народная легенда).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Максім Багдановіч (верш «Зімой»);

2) Якуб Колас («На рэчцы» і «Дарэктар» (урыўкі з паэмы «Новая зямля», алегарычная казка «Крыніца», «Песня ляснога жаваранка» (урывак з трылогіі «На ростанях»), апавяданне «У старых дубах»);

3) Уладзімір Караткевіч (казка «Нямоглы бацька», вершы «Бацькаўшчына», «Лісце»);

4) Генрых Далідовіч (апавяданне «Страта»);

5) Міхась Лынькоў (апавяданне «Васількі», аповесць «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»).

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Разумная дачка» (народная казка);

2) «Добры хлопец Дзік» Максіма Лужаніна (аповесць);

3) «Ля вогнішч начлежных» Максіма Танка (паэма);

4) «Нарач» (народная легенда);

5) «Мова» Яўгеніі Янішчыц (верш).

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Незвычайная птушка ўнадзілася красці залатыя яблыкі. (залаты птах, народная казка «Залаты птах»)

2) Дачка лесніка жыла ў цёмным нязведаным бары. Каханы хлопец падарыў ёй незвычайнае люстэрка, з асколкаў якога ўтварылася возера. (Галіна, паэма М. Танка «Ля вогнішч начлежных»)

3) Хлопчык вельмі любіў хадзіць на рэчку, асабліва зімой. (Костусь, «На рэчцы», урывак з паэмы «Новая зямля» Я. Коласа)

4) Дзед вартаваў калгасны сад. Да яго прыходзіў Кастусь, каб загаварыць старога. У гэты час сябры хлопчыка спрабавалі накрасці смачных яблыкаў. (дзед Агей, апавяданне «Цітаўкі» А. Кудраўца)

5) Мядзведзь трапіў на вайсковую службу. Яго таварышамі былі сабака Жук і казёл Барадаты. (Мішка,аповесць «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М. Лынькова)

7 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць аўтарства твора?

1) аповесць «Насцечка» (Кузьма Чорны);

2) апавяданне «Сябры» (Алена Васілевіч);

3) верш «Жураўлі на Палессе ляцяць» (Алесь Ставер);

4) апавяданне «Багіра» (Янка Маўр);

5) песня «Прыехала Каляда на белым кані…» (народная песня).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Якуб Колас (апавяданне «Жывая вада», байка «Конь і сабака»);

2) Мікола Сурначоў (верш «У стоптаным жыце»);

3) Уладзімір Караткевіч (казка «Лебядзіны скіт»);

4) Ян Баршчэўскі (апавяданне «Вужыная карона»);

5) Іван Пташнікаў (апавяданне «Алені»).

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Малпін жарт» Уладзіміра Корбана (байка);

2) «Продкі» Алеся Пісьмянкова (верш);

3) «Салодкія яблыкі» Вячаслава Адамчыка (апавяданне);

4) «Насцечка» Кузьмы Чорнага (аповесць);

5) «Дамавікова ўдзячнасць» (народная легенда).

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Княгіня з трыма імёнамі. (Рагнеда, апавяданне «Славутая дачка Полацкай зямлі»У. Бутрамеева)

2) Дзяўчынка жыла з дзядулем. Калі ён захварэў, сама гатавала ежу, хадзіла ў краму за газай і гарохам. (Насцечка, аповесць «Насцечка» К. Чорнага)

3) Адмовілася ісці замуж, пастрыглася ў манахіні. Сваё жыццё прысвяціла людзям і Богу: перапісвала кнігі, займалася навучаннем дзяцей, па яе загадзе былі пабудаваны цэрквы і манастыр, а таксама створаны цудадзейны крыж. (Еўфрасіння, апавяданне «Ефрасіння Полацкая» С. Тарасава)

4) Пажартавала з сабак – завязала ім хвасты. (малпа, байка «Малпін жарт» У. Корбана)

5) Касманаўт пасябраваў з дзікімі людзьмі Зялёнай планеты. Яны падарылі яму гальштук. (доктар Савіч, апавяданне «Гальштучнік» Р. Баравіковай)

8 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць аўтарства твора?

1)верш «Ручэй» (Якуб Колас);

2) апавяданне «На Каляды к сыну» (Змітрок Бядуля);

3) «Урокі пані Мар’і» (урывак з аповесці «Сірочы хлеб») (Янка Брыль);

4) верш «Дзяўчаты мінулай вайны» (Еўдакія Лось);

5) верш «Маці» (Ніл Гілевіч).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Янка Купала (паэма «Курган»);

2) Якуб Колас (верш «Ручэй», «У яго быў свет цікавы…» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»), «Дзядзька-кухар» (урывак з паэмы «Новая зямля») і інш.);

3) Максім Багдановіч (верш «Маёвая песня», «Зімой» і інш.);

4) Уладзімір Караткевіч (нарыс «Зямля пад белымі крыламі», балада «Балада пра Вячку, князя людзей простых», казка «Лебядзіны скіт» і інш.);

5) Васіль Быкаў (апавяданне «Незагойная рана»).

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Курган» Янкі Купалы (паэма);

2) «Настаўнік чарчэння» Івана Навуменкі (апавяданне);

3) «Урокі пані Мар’і» Янкі Брыля (аповесць);

4) «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча (нарыс);

5) «Дрэвы паміраюць» Максіма Танка (свабодны верш).

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Жанчына чакае шаснаццаць гадоў сына з вайны. (Тэкля, апавяданне «Незагойная рана» В. Быкава)

2) Музыка не павінаваўся князю. За гэта яго закапалі жывым, убілі асінавы кол і зрабілі высокі насым на тым месцы. (гусляр, паэма «Курган» Я. Купалы)

3) Князь падмануў крыжакоў дзеля вызвалення сваёй дачкі і свайго народа. (князь Вячка, урывак з рамана «Меч князя Вячкі» Л. Дайнека)

4) Дзяўчына была новенькая ў класе, дачка агранома. Мела партфель з замком-«маланкай» і ўмела катацца на каньках. (Эма Пшанічная, апавяданне «Мэры Кэт» М. Лупсякова)

5) Настаўнік любіў лацінскую мову і захапіў ёю сваіх вучняў. Загінуў ад рук фашыстаў. (Апалінарый Феакціставіч, апавяданне «Настаўнік чарчэння» І. Навуменкі)

9 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць аўтарства твора?

1)верш «Трэба дома бываць часцей» (Рыгор Барадулін);

2) байка «Дыпламаваны баран» (Кандрат Крапіва);

3) «Паром на бурнай рацэ» (урывак з рамана «Нельга забыць») (Уладзімір Караткевіч);

4) апавяданне «Губаты» (Генрых Далідовіч);

5) песня «Бяроза з лістом» (народная песня).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Максім Багдановіч (вершы «Раманс», «Слуцкія ткачыхі», «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…», «Санет» («Замерзла ноччу шпаркая крыніца»), і інш.);

2) Янка Купала (верш «Спадчына», паэма «Магіла льва», камедыя «Паўлінка»і інш.);

3) Якуб Колас («О, край родны, край прыгожы!..» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»), апавяданне «Хмарка» і інш.);

4) Васіль Быкаў (аповесць «Жураўліны крык»);

5) Аркадзь Куляшоў (верш «Бывай», балада «Маці»).

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча (верш);

2) «Жураўліны крык» Васіля Быкава (аповесць);

3) «Вечар» Аляксея Дударава (п’еса);

4) «Магіла льва» Янкі Купалы (паэма);

5)  «Маці» Аркадзя Куляшова (балада)

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Стары чалавек набірае ваду з калодзежа і вылівае яе на зямлю, каб не застойвалася, бо амаль не стала жыхароў у вёсцы. Кожны дзень гутарыць з сонцам. (Мульцік, п’еса «Вечар» А. Дударава)

2) Малады чалавек прыехаў у вёску да маці, каб дапамагчы па гаспадарцы. Жыве ён у Мінску, працуе на заводзе. (Сцяпан, апавяданне «Дзяльба кабанчыка» В. Карамазава)

3) Дзяўчына дзевятнаццаці гадоў супраць волі бацькоў закахалася ў маладога настаўніка і таемна з ім сустракаецца. (Паўлінка, камедыя «Паўлінка» Я. Купалы)

4) Малады баец, вучоны, у акулярах. Заўсёды трымае кнігу ў руках. Загінуў першым. (Фішар, аповесць «Жураўліны крык» В. Быкава)

5) Капітан, карэнны рускі са старой маскоўскай фаміліяй, быў паранены ў сутычцы з паўстанцамі. Дапамагаў кантраляваць паром на Дняпры. У навальніцу дапамог незнаёмай жанчыне перабрацца на другі бераг ракі. (Юрый Гораў, «Паром на бурнай рацэ» (урывак з рамана «Нельга забыць»)У. Караткевіча)

10 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць твор?

1)аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» (Уладзімір Караткевіч);

2) апавяданне «Роднае карэнне» (Максім Гарэцкі);

3) фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)

4) паэма «Песня пра зубра» (Мікола Гусоўскі);

5) апавяданне «Шляхціц Завальня» (Ян Баршчэўскі).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Максім Багдановіч (вершы «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»), «Маладыя гады», «Жывеш не вечна, чалавек…», «Плакала лета, зямлю пакідаючы…» і інш.);

2) Янка Купала (вершы «А хто там ідзе?», «Мая малітва» («Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…»), «Жняя», «Явар і каліна», «Роднае слова» («Магутнае слова, ты, роднае слова!..»); паэма «Бандароўна» і інш.);

3) Якуб Колас (вершы «Не бядуй!», «Родныя вобразы», «Першы гром», паэма «Новая зямля» і інш.);

4) Францішак Багушэвіч(вершы «Мая дудка», «Хмаркі» і інш.);

5) Максім Танк (вершы «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы», «Ты яшчэ толькі намёк началавека…», «Не знаю…»і інш.).

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Memento mori» Янкі Брыля (апавяданне);

2) «Новая зямля» Якуба Коласа (паэма);

3) «Непаўторная вясна» Івана Шамякіна (аповесць);

4) «Свіцязянка» Адама Міцкевіча (балада);

5) «Явар і каліна» Янкі Купалы (верш).

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Яго княжанне лічаць усе летапісцы росквітам Вялікага княства Літоўскага і называюць той век залатым. (князь Вітаўт, паэма «Песня пра зубра» М. Гусоўскага)

2) Фалькларыст прыехаў у фальварак «Балотныя Яліны» і сутыкнуўся там з цёмнымі сіламі і прывідамі. (Андрэй Беларэцкі, аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча)

3) Дзяўчына працуе фельчарам у вёсцы, вядзе перапіску з хлопцам, які пасля будзе яе мужам. (Саша Траянава, аповесць «Непаўторная вясна» І. Шамякіна)

4) Палясоўшчык трапіў на гару, дзе жылі багі. Па дарозе яму сустрэліся Пушкін, Лермантаў, Гогаль і Жукоўскі. (Тарас, паэма «Тарас на Парнасе» К. Вераніцына)

5) Унучка князя Усяслава Чарадзея, прыгожая і здольная да навукі дзяўчына, адмовілася ісці замуж і збегла ў манастыр, дзе стала манашкай. Скончыла сваё жыццё ў Іерусаліме падчас паломніцтва да Гроба Гасподняга. (Еўфрасіння, «Жыціе Ефрасінні Полацкай»)

11 КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць твор?

1)верш «На паўмільярдным кіламетры…» (Аркадзь Куляшоў);

2) п’еса «Хто смяецца апошнім» (Кандрат Крапіва);

3) апавяданне «Літоўскі хутарок» (Максім Гарэцкі);

4) верш «О Беларусь, мая шыпшына…» (Уладзімір Дубоўка);

5) раман «Людзі на балоце» (Іван Мележ).

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Змітрок Бядуля (апавяданні «Бондар», «На Каляды к сыну» і інш.)

2) Уладзімір Караткевіч (аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»; раман «Каласы пад сярпом тваім», нарыс «Зямля пад белымі крыламі» і інш.)

3) Пімен Панчанка (вершы «Краіна мая», «Герой»,«Толькі лісцем рабін шалахні…», «Родная мова», «Крык сойкі», «Той дзень прапаў і страчаны навекі…» і інш.)

4) Кузьма Чорны (апавяданне «Макаркавых Волька», аповесць «Насцечка»)

5) Кандрат Крапіва (байкі «Дыпламаваны Баран», «Махальнік Іваноў», камедыя «Хто смяецца апошнім» і інш.)

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Ворагі» Міхася Зарэцкага (апавяданне);

2) «Дыпламаваны Баран» Кандрата Крапівы (байка);

3) «А ты ідзі» Петруся Броўкі (верш);

4) «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка (п’еса);

5) «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (раман)

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Як тая рабіна, цвіла  яна ў гэта лета. Кахала аднаго, а замуж пайшла за іншага. (Ганна Чарнушка, раман «Людзі на балоце» І. Мележа»)

2) «I ён згарэў ‒ адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. I ён жыве» (пячнік, апавяданне «Memento mori» Я. Брыля)

3) Майстар, вырабляў драўляны посуд. Быў замкнёным чалавекам, не меў зносінаў з суседзямі. (Даніла, апавяданне «Бондар» З. Бядулі)

4) Ганарыўся сваім дыпломам, які зарабіў не галавой, а лбом. (Баран, байка «Дыпламаваны баран» К. Крапівы)

5) Паніч, але гадаваўся ў сялянскай сям’і. Быў знаёмы з Кастусём Каліноўскім. (Алесь Загорскі, раман «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча).