Маленькія абаронцы Зямлі

- 15:55Нам пішуць

У Дзень Зямлі ў яслях-садзе № 6 Смаргоні прайшла акцыя “Наш дом — Зямля”. Падчас яе правядзення педагогі ў цікавай форме імкнуліся расказаць дзецям аб планеце Зямля і яе прыродных рэсурсах, паглыблялі экалагічныя веды, выхоўвалі ў дзяцей гуманнае стаўленне да прыроды, пачуццё адказнасці за ўсё жывое на Зямлі. Выхаванцы сумесна з педагогамі адправіліся ў імправізаванае падарожжа па роднай планеце, былі праведзены пазнавальныя заняткі пад назвамі “Які выдатны гэты свет — паглядзі”, “Беражы нашу планету”, “Зямля — наш агульны дом”, “З тысячы планет такой зялёнай больш няма”. Таксама дзеці гулялі ў экалагічныя гульні, у ходзе якіх “ачышчалі” зямлю ад смецця.

Выхаванцы разам з педагогамі выйшлі на ўборку тэрыторыі. Кожнае дзіця старалася ўнесці свой уклад у гэтую дзейнасць. У нашай установе склалася добрая традыцыя — саджаць да Дня Зямлі дрэвы, кусты на тэрыторыі дзіцячага садка і тым самым уносіць маленькую лепту ў захаванне ўсяго жывога і прыгожага на планеце.

У акцыі прынялі ўдзел і бацькі нашых выхаванцаў. Разам з педагогамі яны выпусцілі экалагічную газету “Зямля ў небяспецы”. У садку быў праведзены шэраг мерапрыемстваў на экалагічную тэму, сярод якіх самымі запамінальнымі сталі конкурсы сумеснай творчасці дзяцей і іх бацькоў на лепшы выраб са смецця, выстава малюнкаў на тэму “Планета Зямля вачыма дзяцей”, фотавыстава “Зялёны ўбор нашай планеты”.

Надзея СЫЧКОВА,
выхавальніца ясляў-сада № 6 Смаргоні.