Мая родная мова, жыві і квітней!

- 16:24Нам пішуць

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. “Мая родная мова, жыві і квітней! ” – гэтыя словы гучалі асабліва часта ў паштоўках навучэнцаў падчас правядзення Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 28 Віцебска.

На працягу тыдня былі арганізаваны мерапрыемствы: інфармацыйная гадзіна “Мова продкаў нашых і нашчадкаў…”, выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, віктарына “Моўныя скарбы роднага краю” , конкурс чытальнікаў “Беларускія вершы” . Але самым незвычайным конкурсам стала афармленне паштоўкі і выказанне пажаданняў беларускай мове. І з гэтым творчым заданнем цудоўна справіліся навучэнцы 5-7 класаў нашай школы.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках свята ў нашай школе, дапамагаюць развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, актывізуюць іх маўленчую дзейнасць, прывіваюць павагу да слова, а галоўнае выхоўваюць любоў да роднай мовы. Я спадзяюся, што такія мерапрыемствы робяць агульную справу: не даюць загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове нашай.

Алена АРЦЮХОВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 28 Віцебска.