Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…

- 17:15Портфолио

Мэты:

• актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь;
• развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ;
• выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю малую радзіму.
Тып урока: вусны часопіс.

Ход урока

Настаўнік.

О Радзіма, табою
напоўнена сэрца да краю,
І заўжды — ці працую,
ці пільна на варце стаю —
Я твой велічны вобраз
у думках сваіх уяўляю
І люблю, як жыццё,
я зямлю маладую сваю!

— Менавіта гэтымі радкамі з верша беларускага паэта Пімена Панчанкі хачу пачаць нашу размову пра краіну, якая ў сэрцы кожнага грамадзяніна займае важнае месца.

“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” — вось тэма нашага сённяшняга ўрока. Якая яна — наша Радзіма? Вусны часопіс дапаможа вам у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў, паможа прадумаць і зрабіць практычны ўклад у росквіт нашай дзяржавы.

Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля…

— Першую старонку нашага часопіса, якая называецца “Беларусь на карце Еўропы”, прадстаўляе вучань 1.

(Паведамленне вучня аб геаграфічным становішчы Рэспублікі Беларусь.)

Настаўнік. Як і кожная незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку. Інфармацыя аб гэтым змешчана на другой старонцы нашага часопіса, якую прэзентуе нам вучань 2.
(Паведамленне вучня аб Дзяржаўнай сімволіцы Беларусі.)

Настаўнік.

Мая Радзіма —
Дзе з-за бору
Узыходзіць месяц уначы,
Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы
Жылі калісьці крывічы.
Рабілі зрубы залатыя,
Нарогі, гонкія чаўны
I сцены белыя Сафіі
Над плынню быстрае Дзвіны.

Гэтыя словы з’яўляюцца эпіграфам да наступнай старонкі нашага часопіса – “Ганарымся культурнай спадчынай”. Яе для нас падрыхтаваў вучань 3.

(Паведамленне вучня аб знакамітых культурных помніках Рэспублікі Беларусь.)

Настаўнік. Чацвёртую старонку — “Духоўная спадчына беларусаў” — нам прадставіць вучань 4.
(Паведамленне вучня аб знакамітых асветніках і літаратурных дзеячах Рэспублікі Беларусь.)

Настаўнік. На наступнай старонцы вы пачуеце пра дасягненні народнай гаспадаркі нашай краіны. Вучань 5 пазнаёміць вас з гэтым.

(Паведамленне вучня аб прамысловых і сельскагаспадарчых дасягненнях Беларусі.)

Настаўнік. Канечне, у кожнага з нас Беларусь асацыіруецца з вобразам таго малога куточку, які стаў родным і блізкім назаўсёды. Гэта вобраз нашай малой радзімы.

Я запрашаю вас на невялікую віртуальную экскурсію па (назва горада/вескі).
(Прагляд прэзентацыі “Падарожжа па (назва горада/вескі)”.)

Сёння мы яшчэ раз упэўніліся, што (назва горада/вескі) — гэта самы прыгожы, самы светлы куточак на зямлі. Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця кожнай асобы ў розных кірунках.

Мы жывём у нашай роднай краіне, мы марым, спяваем, верым у шчаслівую будучыню. У кожнага з нас ёсць свае жаданні, надзеі. І вы, дзеці, маеце магчымасць ажыццявіць гэтыя мары! Няхай ваша жыццё будзе чыстым, як наша Беларусь!

Ларыса ХОМБАК,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.