Мы разам!

- 17:05Нам пішуць

З мэтай гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін, паляпшэння супрацоўніцтва ў кантэксце “Сям’я — дзіцячы сад” у яслях-садзе “Дубок” Астраўца пачаў работу бацькоўскі клуб “Мы разам!”

Клуб як адна з форм узаемадзеяння дашкольнай установы і сям’і дае магчымасць не толькі наладзіць эмацыянальны кантакт з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, але і палепшыць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, дапамагчы атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Работа клуба “Мы разам!” плануецца на аснове тэсціравання, анкетавання і апытанняў на бацькоўскіх сходах.

У пачатку лістапада на базе нашага садка адбылося чарговае пасяджэнне бацькоўскага клуба. Бацькі выхаванцаў змаглі лепш пазнаёміцца адно з адным, задаць пытанні, якія цікавяць, педагогу-псіхолагу, даведацца пра поспехі сваіх дзетак і проста атрымаць зарад добрага настрою.

Ганна ПУЗЫРОВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада “Дубок” Астраўца.