Мясціны знакамітых продкаў

- 16:50Нам пішуць

Прышкольны аздараўленчы лагер “Крыніцы” працуе ў Ладзеніцкім дзіцячым садзе — базавай школе з мэтай развіцця цікавасці да гісторыі роднага краю, народа, нашай школы. Выхаваўчая работа ў лагеры спланавана так, што кожныя чатыры дні падпарадкаваны асобнай тэме: працоўнай, этнаграфічнай, спартыўнай і краязнаўчай.

Цікавым і змястоўным было падарожжа выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера “Крыніцы” ў музей-сядзібу в. Завоссе, дзе нарадзіўся наш знакаміты зямляк Адам Міцкевіч.

Дырэктар філіяла музея-сядзібы Анатоль Іванавіч захапляльна расказаў нам аб жыцці Адама. І як было не завітаць нашай дружнай кампаніі на знакамітае і ўспетае паэтам у шматлікіх творах возера Свіцязь. Дзіцячая радасць і ўсмешкі ўзнімаліся да самых аблокаў разам з блакітнымі пырскамі свіцязянскай вады. Лета — ты чароўная пара!

Ірына ПІКТА,
выхавальнік прышкольнага аздараўленчага лагера “Крыніцы”
Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.