На старце вучэбнай кампаніі

- 11:14Актуально, Апошнія запісы

1 верасня — дзень, які выклікае мноства незабыўных эмоцый. Гэта пачатак восені, цудоўнай пары, гэта Дзень ведаў. Гэта доўгачаканае свята для настаўнікаў, якія пачынаюць новы навучальны год.

Менавіта для іх сёння кветкі і шчырыя словы ўдзячнасці. Гэта свята для вучняў, якія пасля летняга адпачынку зноў акунуцца ў атмасферу ўрокаў і званкоў на перапынкі, зносін з сябрамі і шостага школьнага дня. Бадай, самым кранальным днём 1 верасня становіцца для першакласнікаў.

Прыгожыя і ўсхваляваныя, не па гадах дарослыя, з вялікімі букетамі кветак, яны з цікавасцю назіраюць за тым, што адбываецца. Менавіта ў гэты дзень яны мяняюць свой статус. І хаця дзяцінства на гэтым не заканчваецца, паход у першы клас — гэта крок у дарослае жыццё.

З радасцю і нецярпеннем спяшаліся на сустрэчу са сваёй любімай настаўніцай Юліяй Уладзіміраўнай Міхайлус другакласнікі сталічнай гімназіі № 12. Школьны званок зноў паклікаў іх у краіну новых ведаў і цікавых адкрыццяў, у якой галоўнае — навучыцца быць паспяховымі ў жыцці.

Наталля КАЛЯДЗІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

P.S.: У краіне праходзяць святочныя лінейкі. Каля 1 млн 100 тысяч вучняў сядуць сёлета за парты, з іх 110 тысяч — першакласнікі.