Наша гордасць і надзея, наша будучыня

На Віцебшчыне ўзнагародзілі пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У скарбонцы каманды Паўночнага рэгіёна сабраны 124 дыпломы — гэта найлепшы вынік сярод абласцей, толькі на тры дыпломы больш атрымалі прадстаўнікі Мінска. Пры падрыхтоўцы да інтэлектуальнага спаборніцтва былі максімальна задзейнічаны існуючыя рэзервы, на трэніровачных зборах працавалі 100 выкладчыкаў з устаноў вышэйшай адукацыі вобласці і Мінска, 56 лепшых педагогаў школ і гімназій — праведзена амаль тры тысячы гадзін вучэбных заняткаў. Ушанаванне навучэнцаў, педагогаў, выкладчыкаў, кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, дзякуючы якім дасягнуты поспех, адбылося ў канцэртнай зале “Віцебск”. Героям дня ўручылі пасведчанні лаўрэатаў прэмій аблвыканкама.

— Сістэма адукацыі Віцебшчыны другі год запар прызнана найлепшай у краіне — яскравае сведчанне, што мы на правільным шляху, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. — Стабільна паляпшаюцца паказчыкі цэнтралізаванага тэсціравання, Рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў даследчага характару, рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Калі ў мінулым годзе на міжнародных алімпіядах нашы дзеці атрымалі 12 медалёў, то за мінулы перыяд гэтага года на іх рахунку ўжо 9 такіх узнагарод. Аблвыканкам прымае дзейсныя меры па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, дзе наладжана эфектыўная работа з адоранымі навучэнцамі: за апошнія чатыры гады на гэтыя мэты накіраваны 1 мільён 895 тысяч рублёў. Выдатныя веды нашы таленты паказалі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Без штодзённай і сістэмнай работы педагогаў мы не дасягнулі б такіх вынікаў. Вучыць дзяцей нялёгка, а часам вельмі складана. Але для настаўніка, у сэрцы якога жыве любоў да вучняў і жаданне даць новыя веды, яго праца самая прыемная і ­ўдзячная. Віцебшчына славіцца выдатнымі настаўнікамі, прафесіяналамі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Шчыры дзякуй сем’ям, якія выгадавалі такіх таленавітых дзяцей. Менавіта бацькі — іх галоўныя настаўнікі ў жыцці. Нашы дзеці — гордасць педагогаў, бацькоў і краіны, наша будучыня. Мы разам сфарміравалі для яе сур’ёзны падмурак.

Найбольшую колькасць дыпломаў прывезлі дадому навучэнцы Віцебска, Наваполацка, Аршанскага і Полацкага раёнаў. Варты павагі рэкорд паставілі прадстаўнікі гімназіі № 2 Віцебска — 24 перамогі; 14 дып­ломаў — у навучэнцаў гім-

­назіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфё­рава і 12 — у навучэнцаў гімназіі № 8 Віцебска. Ганаровай граматай аблвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, значны ўклад у выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення, дасягнутыя поспехі ў прафесійнай дзейнасці ўзнагароджаны начальнік упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама Андрэй Загурскі, ды­рэктар ліцэя Наваполацка Ірына Дземянкавец і начальнік аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ула­дзімір Беднякоў. Падзяка старшыні аблвыканкама за плённую сістэмную работу з адоранымі навучэнцамі аб’яўлена Віцебскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя П.М.Машэрава (рэктар Валянціна Багатырова), Віцебскаму дзяржаўнаму ордэна Дружбы народаў медыцынскаму ўніверсітэту (рэктар Анатоль Шчасны), Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту (рэктар Алег Раманаў), Віцебскаму абласному інстытуту развіцця адукацыі (рэктар Вольга Лапацінская), гімназіі № 2 Віцебска (дырэктар Канстанцін Кісялёў), гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава (дырэктар Ларыса Ляўковіч) і асабіста дэкану факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М.Машэрава Сяргею Нікалаенку.

Каманда матэматыкаў вобласці ўзяла найвышэйшую планку — 21 дыплом з 29 магчымых. У ходзе ўрачыстасці першымі пасведчанні аб прысуджэнні прэміі аблвыканкама атрымалі настаўніцы гімназіі № 8 Віцебска Наталля Даброцкая, Галіна Крыванос і васьмёра іх вучняў; трэніраваў гімназістаў кавалер ордэна Францыска Скарыны заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Волкаў. У настаўніцы гімназіі № 2 Віцебска Святланы Матросавай сёлета ў фінал алімпіяды выйшлі сямёра вучняў — і ўсе сталі пераможцамі; вучні Аляксандра Шугаля дадалі ў скарбонку найлепшай у краіне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі яшчэ тры дыпломы. Сярод самых моцных юных матэматыкаў краіны — вучні настаўнікаў сярэдняй школы № 21 Оршы Таццяны Ра­дзіеўскай, сярэдняй шко­лы № 31 Віцебска імя В.З.Харужай Наталлі Шчагловай, сярэдняй школы № 1 Докшыц Сяргея Камінскага. Сямёра педагогаў з Віцебска, Оршы, Бешанковіч і Наваполацка падрыхтавалі пераможцаў заключнага этапу алімпіяды па працоўным навучанні. Выдатна выступілі фіналісты алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі з Полацка, Віцебска, Оршы, Наваполацка, Гарадка, Паставаў, Віцебскага раёна: іх вынік — 9 дыпломаў, у тым ліку 2 — на рахунку вучняў Аляксандры Бандарык (Віцебскае кадэцкае вучылішча).

За 10 гадоў навучэнцамі вобласці заваяваны 93 дыпломы Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. Былыя пераможцы алімпіяды сёння ўжо працу­юць у сферы адукацыі і ІТ, дзеляцца з навучэнцамі сваімі ведамі і вопытам на зборах, уваходзяць у склад журы. Адметна, што 70 пераможцаў — вучні Веранікі Лакціной. Выхад на сцэну знакамітага віцебскага педагога і яе каманды зала сустрэла авацыямі. З дзевяцярых юнакоў і дзяўчат трое атрымалі дыпломы І ступені і трое — ІІ ступені. Акрамя таго, разам з настаўніцай сярэдняй школы № 40 Віцебска імя М.М.Громава Ірынай Астапенка ў якасці трэнера Вераніка Паўлаўна прыняла ­ўдзел у падрыхтоўцы яшчэ аднаго ўладальніка дыплома

І ступені, а шасцёра з яе вучняў, адзначаных прэміяй аблвыканкама, — пераможцы XVII Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы. Фізікі і астраномы з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Полацка, Наваполацка, Віцебска, Оршы і Віцебскага раёна дадалі ў скарбонку вобласці 9 дыпломаў; хімікі і біёлагі з Віцебска, Полацка, Новалукомля, Наваполацка і Ушачаў — 13 дыпломаў, два з якіх — у вучняў настаўніцы біялогіі гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава Алены Севасцьянавай. Выдатна праявілі сябе і фіналісты алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры з Віцебска, Полацка, Оршы, Наваполацка, Расон, Докшыц, Шуміліна, Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў — 16 дыпломаў, у тым ліку два ў навучэнцаў гімназіі

№ 1 Наваполацка (настаўнікі Людміла Рубіс і Кацярына Малашэнка) і тры — у навучэнцаў гімназіі № 2 Віцебска (настаўнікі Вольга Каламійцава, Галіна Дзегцярова і Алена Маісеева). Рэспубліканская алімпіяда ўключае ў сябе пяць замежных моў. Вынік каманды вобласці ў 2021 годзе — 17 дыпломаў. Сярод пераможцаў трое — вучні настаўніцы французскай мовы гімназіі № 9 Віцебска імя А.П.Белабародава Веры Карнялюк, па двое — вучні настаўніцы французскай мовы гімназіі № 3 Віцебска імя А.С.Пушкіна Ірыны Лазаковіч, настаўнікаў гімназіі № 2 Віцебска Ма Луна (кітайская мова) і Алены Токаравай (іспанская мова), настаўніцы англійскай мовы гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава Валерыі Прохаравай.

Сапраўдны прарыў здзейс­нены па грамадазнаўстве. Агульны ўклад пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве з Віцебска, Браслава, Наваполацка, Оршы, Глыбокага — 14 дыпломаў. На рахунку вучняў настаўніцы сярэдняй школы

№ 12 Віцебска імя Л.М.Філіпенкі Надзеі Агеевай — два дыпломы І ступені. Таксама па два дыпломы ў вучняў настаўніцы гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава Ганны Жукавай, навучэнцаў ліцэя Наваполацка (настаўнікі Таццяна Цішук, Эльвіра Сідарэнка) і гімназіі № 2 Віцебска (настаўнікі Вольга Чаплыгіна, Вольга Міцкевіч). Дваіх пераможцаў па геаграфіі пад­рыхтаваў настаўнік названай гімназіі Сяргей Крывенка.

Навучэнцы спаборнічаюць на алімпіядах, а педагогі — на конкурсах прафесійнага майстэрства, самым знакавым з якіх з’яўляецца “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Па­дзяка старшыні аблвыканкама аб’яўлена ўдзельнікам каманды вобласці, якая ў гэтым навучальным годзе стала ўладальніцай чатырох “Крыштальных жураўлёў” і была адной з лепшых у агульным заліку: пераможцы ў намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” настаўніцы ма­тэматыкі сярэдняй школы № 31 Віцебска імя В.З.Харужай Наталлі Шчагловай, пераможцы ў намінацыі “Замежная мова” настаўніцы нямецкай мовы сярэдняй школы № 3 Оршы Вользе Трухан, лаўрэатам конкурсу — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ясляў-сада — базавай школы Полацка Наталлі Осіпавай і выхавальніцы ясляў-сада № 2 Верхня­дзвінска Ірыне Масляковай, настаўніцы біялогіі сярэдняй школы № 29 Віцебска імя В.В.Піменава Ірыне Бедарык, настаўніку гісторыі гім­назіі № 5 Віцебска імя І.І.Люднікава Андрэю Іванову, настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 31 Віцебска імя В.З.Харужай Ілоне Івановай, настаўніцы музыкі сярэдняй школы № 11 Оршы Аліне Бохаравай і рэктару Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вользе Лапацінскай.

За выніковую работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны Міхаіл Волкаў, Вераніка Лакціна, Святлана Матросава і настаўніца фізікі Суражскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова Таццяна Міхасевіч. Усяго ў мэтах узнагароджвання лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама выдаткавана больш за 101 тысячу рублёў.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.