Падарожжа ў краіну Здаравячкоў

- 15:10Нам пішуць

6 красавіка ў 3 класе Клайшанскай базавай школы прайшла класная гадзіна здароўя “Падарожжа ў краіну Здаравячкоў”. Разам з дзецьмі мы паспрабавалі разабрацца, як у сучасным свеце не страціць, захаваць і прымножыць сваё здароўе.

Дзеці даведаліся, якія кампаненты ўключае ў сябе паняцце “здаровы лад жыцця школьніка”: правільнае харчаванне, фізічныя практыкаванні, захаванне рэжыму дня, адмова ад шкодных звычак. А на пытанне, ці хочуць школьнікі кока-колы, чыпсаў і сухарыкаў, прыгатаваных на танных тлушчах, запраўленых вялікай колькасцю хімікатаў пад назвай “харчовыя дабаўкі”, усе дзеці дружна адказалі: “Не!”

Затым пачаліся конкурсы “Знаўцы”, “Невядомае аб звыклым”, “Вітамінка”, “Адгадайка”, гульня-крычалка “Карысна — шкодна”. У канцы класнай гадзіны размова ішла аб карысці і шкодзе камп’ютара.

Хрысціна ІОДКА,
настаўніца пачатковых класаў Клайшанскай базавай школы.