Падарылі вершы і песні

- 11:39Нам пішуць

Традыцыйна з нагоды Дня маці ў нашай школе праводзіцца тыдзень маці. Адно з яго мерапрыемстваў — канцэрт “Няхай заўсёды будзе мама” — прайшло ў клубе падшэфнай установы “Выпраўленчая калонія № 11”. Сваю творчасць мамам дарылі вучні нашай школы, іх канцэртныя нумары не пакінулі нікога абыякавым, выклікалі ў мам станоўчыя эмоцыі. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, прысвечаныя мамам.

На сцэну выйшаў таксама начальнік ВК № 11 Віктар Аляксандравіч Дуброўка, які ад усёй душы павіншаваў мам з гэтым цудоўным святам і пажадаў цяпла, радасці, любові, усмешак на тварах самых блізкіх і дарагіх людзей.

Атмасфера дабра і святла панавала ў зале на працягу ўсяго мерапрыемства.

Людміла СТАСЮК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці.