Прытулак удзельнічаў у дэкадзе “Залаты ўзрост”

- 16:48Нам пішуць

Паветра становіцца халаднейшае, за акном лісце зіхаціць залатым колерам, які, калі верыць псіхолагам, пазітыўна ўплывае на эмацыянальны настрой — менавіта ў гэты час праходзіць дэкада “Залаты ўзрост”.

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ пад кіраўніцтвам выхавальнікаў Галіны Паўлаўны Зражэўскай і Вольгі Міхайлаўны Радзько вырабілі маляўнічыя паштоўкі, напісалі адметныя пажаданні, словы падзякі і наведаліся ў госці да былых работнікаў нашай ўстановы, якія цяпер на заслужаным адпачынку. У кожным доме гасцінна сустракалі пачастункамі. Павага да старэйшых дае ход іншым добрым учынкам. Дзеці прытулку як ніхто разумеюць, наколькі важныя цёплыя ўзаемаадносіны.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.