Пушкін у кожнага свой — асаблівы

- 11:53Культура

Паэт-футурыст Мікалай Асееў аднойчы заўважыў: “Пушкіна не асягнеш словамі. Яго творчасць такая шматпланавая, разнастайная і бязмежная, што чалавецтва яшчэ стагоддзі будзе разбірацца ў пакінутай ім спадчыне”. І сёння гэтыя словы пацвярджаюцца пры кожным усвядомленым звароце да набыткаў класіка рускай літаратуры. Адным з такіх зваротаў стаў Рэспубліканскі творчы фестываль “Душа ў запаветным свеце”, прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Мы гаворым пра Пушкіна”. Ідэя конкурсу нарадзілася два гады назад у калектыве ініцыятыўных педагогаў Ірыны Галаўнёвай, Алены Ушаковай, кандыдата педагагічных навук Сяргея Карпушына і іншых. Падтрымаць актыўных педагогаў выказалі жаданне філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, бібліятэка імя Янкі Купалы Мінска, рэдакцыя  часопіса “Русский язык и литература” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс”.

Мерапрыемства ставіла перад сабой мэту папулярызацыі творчай спадчыны Аляксандра Сяргеевіча, прэзентацыі месцаў і падзей, звязаных з імем паэта, і павышэння матывацыі да вывучэння творчасці і жыццёвага шляху класіка. Удзел у ініцыятыве прынялі каля дзвюх тысяч школьнікаў і іх педагогаў.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.

Ірына ІВАШКА.
Фота аўтара.