Расія: для школьнікаў распрацуюць культурны нарматыў

- 11:53Паралелі

Міністэрства асветы і Міністэрства культуры абвясцілі аб стварэнні сумеснага праекта “Культурныя нарматывы для школьнікаў”.

Як ён будзе працаваць? Плануецца, што дзеці з розных класаў завядуць электронныя або папяровыя дзённікі. У іх яны будуць расказваць пра свае ўражанні пасля наведвання музеяў, выстаў, тэатраў. Пра гэта міністр асветы Вольга Васільева і міністр культуры Уладзімір Мядзінскі паведамілі на Расійскім інвестыцыйным форуме.

“Мы гатовы пачаць вялікую і правільную ініцыятыву, таму што з-за розных прычын у апошнія гады мы пакінулі без асаблівай увагі культурнае выхаванне дзяцей. І нават у школьнай праграме па гісторыі культуры ацэнцы сучаснай культуры адводзіцца нязначны час”, — расказала Вольга Васільева. — Таму цяпер мы разам з Міністэрствам культуры пачынаем распрацоўваць культурны нарматыў. Гэта менавіта тыя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць выхаванню дзяцей, выхаванню ў іх эстэтычнага пачуцця, любові да Радзімы”.

Плануецца, што кожны школьнік на працягу ўсяго навучання павінен будзе наве­даць пэўную колькасць канцэртаў класічнай музыкі, тэатральных пастановак, музеяў і выстаў. Зрабіць гэта можна будзе і віртуальна. Напрыклад, з дапамогай платформы “Расійская электронная школа”. Так вучні змогуць пазнаёміцца з аб’ектамі культурнай спадчыны, размешчанымі не толькі ў рэгіёне, дзе жывуць, але і на тэрыторыі ўсёй краіны.