Расія: міністэрства асветы запусціць праект па прафарыентацыі з 6 класа

- 11:57Паралелі

Міністэрства асветы Расіі запусціць сёлета праект “Білет у будучыню” па прафарыентацыі для 6—11 класаў, заявіла кіраўнік ведамства Вольга Васільева.

“Мы ў гэтым годзе запускаем вялікі праект “Білет у будучыню” (6—11 клас)”, — сказала Вольга Васільева ў эфіры праграмы “Права ведаць” на ТБЦ. Праект прысвечаны ранняй прафарыентацыі.

“Ранняя прафарыентацыя і ў школе, і ў дадатковай адукацыі. Дзіцяці цяжка знайсці сябе ў 6 класе, але трэба спрабаваць, і спрабаваць шмат, і самае галоўнае — дзіця павінна атрымліваць задавальненне ад той працы, у якой яно занята”, — дадала Вольга Васільева.

Праект “Білет у будучыню” даручыў рэалізаваць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу ад 1 сакавіка 2018 года. Ён прапанаваў запусціць праект ранняй прафарыентацыі школьнікаў, які дазволіць дзецям паспрабаваць сябе ў будучай прафесіі ў вядучых кампаніях краіны, з новага навучальнага года.