Размова аб важным

- 11:50Вышэйшая школа

Сустрэча са студэнцкім актывам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы першага намесніка міністра адукацыі Ірынай Старавойтавай адбылася ў першы дзень новага навучальнага года.

На сустрэчы ішла размова аб рэалізацыі канцэпцыі “Універсітэт 3.0”, студэнцкай мабільнасці, дзейнасці Рэспубліканскага студэнцкага савета, будатрадаўскім руху, маладзёжным спорце.

У размове са студэнтамі Ірына Анатольеўна падкрэсліла, што ў Год малой радзімы важна звярнуць пільную ўвагу на тое месца, дзе мы нарадзіліся, жывём ці вучымся. Якасць жыцця кожнага чалавека залежыць ад таго, што ён сам можа прыўнесці сваёй працай, ініцыятывай і дзейнасцю.

Першы намеснік міністра адукацыі прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня ведаў, якія адбыліся на плошчы ўніверсітэцкага сцяга. І.А.Старавойтава і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы І.Ф.Кітурка ўручылі лепшым студэнтам і аспірантам установы адукацыі пасведчанні аб занясенні іх імёнаў на Дошку гонару “Імі ганарыцца ўніверсітэт”.

Азнаёмілася І.А.Старавойтава з галоўным корпусам універсітэта, пабывала ў музеі гісторыі і развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнцкім медыяцэнтры.

Падрыхтавала Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА.