Рухальная культура ў сельскай школе

- 15:17Нам пішуць

Канюхоўскі яслі-сад — сярэдняя школа жыве насычаным спартыўным жыццём, і пацвярджэннем гэтаму служыць той факт, што з верасня 2017 года ўстанова ўдзельнічае ў рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання рухальнай культуры суб’ектаў адукацыйнай прасторы сельскай школы”.

У рамках праекта быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў спартыўна-масавага і фізкультурна-аздараўленчага характару. Так, у кастрычніку быў праведзены лёгкаатлетычны крос. На старт выйшлі вучні і іх мамы. У прызначаны час перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікаў павітаў дырэктар школы Андрэй Іосіфавіч Шчука, і крос пачаўся. Усіх прысутных ахапіў спартыўны запал і жаданне перамагчы. Усе стараліся з усіх сіл, каб прыйсці да фінішу першымі. Гэты дзень стаў сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.

Не менш запамінальным было спаборніцтва па валейболе сярод каманд школы, бацькоў і супрацоўнікаў Бераставіцкага РАНС. Валейбол — камандны від спорту, і вынік удзелу ў спаборніцтвах — гэта вынік калектыўных намаганняў.

Усім удзельнікам спаборніцтваў былі ўручаны граматы ад школы. Кожны атрымаў выдатныя эмоцыі і добры настрой.

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.