Рыхтуемся да выпускнога экзамену

- 9:02Метадычная скарбонка

Фарміраванне ўменняў пошукавага чытання з’яўляецца неабходным для падрыхтоўкі навучэнцаў да здачы абавязковага выпускнога экзамену па прадмеце “Англійскія мова”. Гэта звязана з тым, што многія навучэнцы, якія не маюць дастатковай падрыхтоўкі, няправільна размяркоўваюць сілы і час на заданні, не могуць укласціся ў часавы ліміт. Вельмі часта пры рабоце з тэкстам або пачынаюць панікаваць, калі бачаць незнаёмае слова, або чытаюць, не ўлічваючы правіл англійскіх слоў (як пішацца — так і чытаецца), або цалкам яго ігнаруюць і тым самым прапускаюць істотны сэнс выказвання.

Чытанне з’яўляецца складовай часткай экзамену, у сувязі з гэтым яно займае істотнае месца ў сучасных вучэбна-метадычных комплексах па англійскай мове на ўсіх этапах навучання. Першы этап выпускнога экзамену — сумоўе па прачытаным тэксце — аб’ёмны этап работы, які ацэньвае ўменне чытаць. Чытанне з’яўляецца адным з самых важных відаў камунікатыўна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Гэтая дзейнасць накіравана на выбіранне інфармацыі з пісьмова-фіксаванага тэксту. Чытанне выконвае розныя функцыі: служыць для практычнага авалодання замежнай мовай, з’яўляецца сродкам вывучэння мовы і культуры, сродкам інфармацыйнай і адукацыйнай дзейнасці, а таксама самаадукацыі. Як вядома, чытанне спрыяе развіццю іншых відаў камунікатыўнай дзейнасці. Менавіта яно дае найбольшыя магчымасці для выхавання і ўсебаковага развіцця навучэнцаў сродкамі замежнай мовы.

На мой погляд, работа па навучанні чытанню павінна весціся з І ступені атрымання адукацыі з мэтай у нейкай меры давесці да аўтаматызму неабходныя ўменні і навыкі для здачы экзаменаў. Для гэтага дзіця павінна старацца якасна засвойваць новы матэрыял, бо перад экзаменам адолець такі вялікі аб’ём работы проста немагчыма.

Чытаць тэкст можна па-рознаму, з рознай мэтай, у розным тэмпе і з рознай ступенню разумення. Акрамя таго, чытанне можа праходзіць у рознай форме: услых ці сам сабе — у форме “гучнага” або “ціхага” чытання, а часам — і ў змяшанай форме. Вылучаюцца наступныя віды чытання: вывучальнае, азнаямленчае і пошукавае. У 10—11 класах вялікая ўвага ўдзяляецца менавіта пошукаваму чытанню. На гэтым этапе навучання дзеці павінны паказаць поўную сфарміраванасць тэхнічных навыкаў чытання.

Для дасягнення такога ўзроўню разумення тэксту уменні чытання павінны быць максімальна аўтаматызаваны, каб увага чытача была цалкам засяроджана на сэнсавай перапрацоўцы тэксту, таму галоўная задача настаўніка на першым этапе навучання — сфарміра­ваць уменні чытання. На другім этапе аб’ектамі авалодання з’яўляюцца разуменне зместу тэксту, прагназаванне тэмы і зместу тэксту па загалоўку, пачатку тэксту, выпрацоўка механізма моўнай здагадкі. На трэцім этапе важным з’яўляецца механізм разумення падтэксту, вызначэнне стылю, камунікатыўна-сэнсавы комплекс.

Аднак важна не толькі правільна падбіраць тэксты, але і правільна працаваць з імі. Аналіз даных анкетавання навучэнцаў 10—11 класаў паказаў: пры навучанні пошукаваму чытанню акцэнт робіцца на папаўненні агульнага і тэматычнага слоўнікавага запасу, замацаванні правіл англійскай граматыкі шляхам разбору тыповых прыкладаў, якія сустракаюцца ў тэксце, навучанні вымаўленню англійскіх слоў і выказванняў і яго трэніроўцы.

Для работы я выкарыстоўваю тэксты з дапаможніка “Матэрыялы для падрыхтоўкі да абавязковага экзамену па англійскай мове”  2015 года выдання як найбольш адаптаваныя і рэкамендаваныя для падрыхтоўкі да экзамену. Усе тэксты з дапаможніка былі падзелены на катэгорыі зыходзячы з іх зместу і стылістыкі. Вылучана 5 стыляў тэкстаў: навуковы, публіцыстычны, апавядальны, апісальны, бібліяграфічны. Такое дзяленне дазволіла падабраць і распраца­ваць перадтэкставыя і паслятэкставыя заданні згодна з іх асаблівасцямі. Напрыклад, тэкст публіцыстычнага стылю найбольш падыходзіць для работы на замацаванне граматычных ведаў. Навуковы стыль добра спалучаецца з заданнямі на прагназаванне зыходзячы з загалоўка тэксту, у той час як апавядальны і апісальны стылі вельмі зручныя для пашырэння і замацавання лексічнага запасу, трэніроўкі вымаўлення англійскіх слоў і выказванняў.

Перадтэкставыя заданні пераважна маюць характар прагназавання, што павышае ўзровень авалодання навучэнцамі пошукавым відам чытання. Віды паслятэкставых заданняў варыятыўныя і накіраваны на адпрацоўку вымаўлення англійскіх слоў і выказванняў, а таксама лексіка-граматычнага матэрыялу. Былі распрацаваны заданні на хуткасць і ўважлівасць. У цэлым усе заданні — як перадтэкставыя, так і паслятэкставыя — з’яўляюцца тыповымі для названых стыляў тэкстаў, што палягчае іх выкарыстанне ў рабоце.

№ 12. Hand- made chocolates (публіцыстычны стыль)

Before reading: write in the vocabulary list all possible words that you could find in this text. Follow the title of the text.

VOCABULARY LIST  
 

After reading: сheck your predictions and tick if they are true.

What kinds of questions are there in the text ? Make five questions which you could ask Jane Turner. Name the type of questions.

QUESTIONS   TYPE OF QUESTIONS  
1    
2    
3    
4    
5    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 24. Are GM plants safe? (навуковы стыль)

Before reading: following the title of the text try to ask at least five questions that a text with this title should answer.

PRE-QUESTIONS    
1    
2    
3    
4    
5    

After reading: check which of your predictions are true. Tick them. Make five questions according the text. Name the type of questions.

QUESTIONS   TYPE OF QUESTION  
1    
2    
3    
4    
5    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 26. Pablo Picasso (бібліяграфічны стыль)

Before reading: answer the questions and fill in the chart.

1. What do you think about when you are looking at these pictures?

2. What adjectives can you use to describe them?

1    
2    
3    
4    
5    
6    
7    

3.How do you describe this style of works?

After reading: fill in the chart according the text.

His First and Family Name    
Age    
Place of birth/Home country    
Occupations    
Relations    
Interesting/personal facts of life    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 31. Dolphin Doctors? (апавядальны стыль)

Before reading: answer the questions.

1.Have you ever heard about animals therapy?

2.What animals can treat us in your point of you? Why?

3.Do you believe in animals therapy? Why/Why not?

After reading: fill in the Information Chart according the text.

Who   What   When   Where   Why  
 

Make two stories about animals therapy of your own. Take the previous text as an examples. After making fill in the Information Charts according your stories.

1.Title of the story.

Who   What   When   Where   Why  
 

2. Title of the story.

Who   What   When   Where   Why  
 

WORDS TO REMEMBER: …

№ 33. Are you shy? (апісальны стыль)

Before reading: which of the following adjectives this text? Give the explanations of these words.

Changeable   Hungry   Extravagant   Outgoing   Brave  
Gentle   Angry   Joyful   Famous   Delicate  
Cruel   Misgiving   Outstanding   Pragmatical   Faithful  

After reading: Fill in the tables. Pay your attention to the suffixes and prefixes. Choose some words from them to add more examples to each group.

Prefixes Suffixes   Examples from the text and your own.   Prefixes Suffixes   Examples from the text and your own.  
Un-;Im-;Ir-;Il-     -al;-ure    
Re-     -able;-ous    
En-;Em-     -y;-ly    
-ist;-er/or   -ish    
-ness     -ive    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 36. Bullying again? (публіцыстычны стыль)

Before reading: explain how you understand the word “bullying”. Give synonyms to this word as much as it possible.

BULLIYING    

After reading: read the questions in the text. Then move your eyes over the paragraph that follows its. It’s not necessary to read every word carefully. Just look for the answers to the questions. Fill in the chart answering these questions in one or two sentences.

What was your experience with bullying in high school?    
What was going through your head when all of this was happening?    
How did you find the confidence to go for it?    
What’s your advice for girls dealing with bullies today?    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 37. Muhammad Ali (бібліяграфічны стыль)

Before reading: answer the questions.

1. What words come to your mind when you are looking at these pictures?

2. Can you name some famous boxers?

3. What qualities should you have for being a good boxer?

After reading: explain in your own words what you think phrases from the text mean.

1…as well as for his poetry…    
2…seeing fire in Ali’s eyes…    
3…passionately devoted himself…    
4…very soon he signed…    
5…he remained active…    

WORDS TO REMEMBER: …

№ 50. All sorts of things (апавядальны стыль)

Before reading: look at the pictures. How could they be linked to each other? Give some ideas.

After reading: find the words in the text which are matched to these schemes with the stressed syllables, as many as it possible.

WORDS TO REMEMBER: …

№ 56. The most difficult language? (апісальны стыль)

Before reading: try to match the borrowed words with their languages and flags with their countries. Give the explanation of these words.

The languages   The borrowed words  
German, Russian, Italian, Spanish, Chinese, Japanese, Persian   Machine, kimono, silk, coffee, lemon, zero, cosmonaut, vanilla, cigar, macho, graffiti, gallery, zeitgeist, kindergarten, garage, terrain, collage, karaoke, Sudoku, ketchup, tea, feng shui, algebra, zero, lemon, sofa, mattress, troika, platinum, pasta, pizza, cartoon, humburger, balcony  

After reading: find facts in the text about.

-Spanish language    
-Portuguese language    
-Chinese language    
-Japanese language    
-British language    
-Hungarian language    

WORDS TO REMEMBER: …

Эфектыўнасць гэтых заданняў была пацверджана вынікамі навучэнцаў пры праходжанні першага этапу выпускнога экзамену — сумоўя па прачытаным тэксце.

Ірына ЧАСЛАЎСКАЯ,
настаўніца англійскай мовы дзіцячага сада — сярэдняй школы № 42 Магілёва.