Самым любімым

- 10:52Нам пішуць

У яслях-садзе № 13 Смаргоні напярэдадні Дня маці прайшоў тэматычны тыдзень “Усё пачынаецца з маці”.

Мэта — паказаць важнасць і каштоўнасць лепшых чалавечых пачуццяў — павагі і любові да маці — асноў, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнага адраджэння грамадства і паўнавартаснага развіцця дзяржавы.

Плакаты, пажаданні, малюнкі — усё стварала атмасферу свята. На працягу тыдня дзеці развучвалі вершы, прысвечаныя мамам. У гэта яны ўклалі ўсю сваю душу, выказваючы шчырую любоў.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці, накіраваны на паляпшэнне мікраклімату ў сем’ях, выхаванне павагі і клопату, далучэнне бацькоў да выхаваўчых мерапрыемстваў установы дашкольнай адукацыі.

У знак шчырай любові і ўдзячнасці хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі ў гэты дзень выканаць усе жаданні матуль. З вялікай радасцю мамы прымалі віншаванні. Увесь тыдзень яны атрымлівалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый. Было заўважна, як ззялі ад шчасця іх вочы.

Т.М.ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.