Сацыяльны праект вызначыў лідара

- 11:39Навіны рэгіёнаў

Фінал абласнога агляду-конкурсу “Лідар года — 2021” адбыўся ў Гомелі. 10 лепшых прадстаўнікоў дзіцячага і маладзёжнага руху прадэманстравалі свае таленты ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

Конкурс складаўся з двух этапаў. На завочным дзеці прадстаўлялі відэаролік “Адзін дзень з жыцця лідара”. Падчас вочнага этапу ўдзельнікі абаранялі свой сацыяльна значны праект, распрацаваны і рэалізаваны самастойна ці ў складзе групы. 

Пераможцам абласнога агляду-конкурсу стаў Аляксандр Домненка з сярэдняй школы № 2 Рэчыцы. Ён прыдумаў праект, накіраваны на паляпшэнне зносін паміж дзецьмі і бацькамі. На другім месцы — Вілорыя Зялёная з сярэдняй школы № 10 Светлагорска. Трэцяе месца заняла Ганна Андрыянава з Роўкавіцкага ясляў-сада — сярэдняй школы Чачэрскага раёна. 

Прызёры і пераможцы атрымалі падарункі ад галоўнага ўпраўлення адукацыі і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.