На Маларытчыны Брэсцкай вобласці па стане на на 1-е красавіка 2016 года ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца 44 хлопчыкі ідзяўчынкі, якія маюць статус дзяцей,што засталіся без апекі бацькоў і дзяцей-сірот. З іх 20 непаўналетніх выхоўваюцца ў 15 апякунскіх сем’ях, 17 — у 11 прыёмных сем’ях, 7 — у дзіцячым доме сямейнага тыпу Маларыты.
З мэтай павышэння прэстыжу і аўтарытэту прафесійнай замяшчальнай сям’і, прапаганды сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, распаўсюджвання пазітыўнага вопыту на базе Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы конкурс замяшчальных сем’яў “Сэрца аддаю дзецям”.
У конкурсе прынялі ўдзел 6 прыёмных сем’яў — Ганны Васільеўны Калюх, Ірыны Рыгораўны Заінчкоўскай, Любові Данілаўны Лук’янчук, Людмілы Сямёнаўны Бязезы, Вікторыі Аляксандраўны Сілюк, Валянціны Сямёнаўны Лямачко, а таксама бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Таццяна Мікалаеўны і Вячаслаў Іванавіч Абрамук і іх выхаванцы.
Сям’і прыехалі не адны, з групамі падтрымкі з устаноў адукацыі, у якіх навучаюцца дзеці з замяшчальных сем’яў.
Канкурсантам неабходна было выканаць 5 конкурсных заданняў:
-прэзентаваць адзін дзень з жыцця сваёй сям’і;
-прадставіць творча сям’ю, з дэманстрацыяй эмблемы, дэвізу і “сямейнага абярэгу”;
-пазнаёміць прысутных з талентамі і здольнасцямі членаў сем’яў;
-паказаць інсцэніроўку у аснове якой ляжыць сямейны канфлікт з дэманстрацыяй спосабаў яго вырашэння;
-прадэманстраваць свае ідэі, кампетэнтнасць ў прафесійнай дзейнасці.
На працягу трох гадзін замяшчальныя бацькі і іх выхаванцы спявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў
тэатралізаваных пастаноўках, дэманстравалі свае фота і відэазамалёўкі з жыцця. Кожнае выступленне было асаблівым.
Вясёлы настрой паміж конкурснымі выступленнямі ўдзельнікаў стваралі гурткоўцаў Маларыцкага ЦДАДіМ.
Усім сем’ям, якія прынялі ўдзел у раённым конкурсе ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў.
Па выніках выступленняў Дыпломам І-й ступені былі ўзнагароджаны бацькі- выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Таццяна Мікалаеўна і Вячаслаў Іванавіч Абрамук. Прызёрамі конкурсу сталі прыёмныя сем’і Людмілы Сямёнаўны Бязезы і Валянціны Сямёнаўны Лямачко.
Людміла Кучарук,
загадчык сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі,
спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці.