Пракуратура Віцебскай вобласці правяла каардынацыйную нараду па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, на якой разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па папярэджанні злачыннасці непаўналетніх, выяўленні дзяцей, якія апынуліся ў экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі, сталі ахвярамі злачынстваў, жорсткасці і насілля.
На нарадзе адзначана, што органы выканаўчай улады і праваахоўнікі прымаюць практычныя меры, накіраваныя на папярэджанне падлеткавай злачыннасці і аздараўленне сітуацыі ў нядобранадзейных сем’ях. Разам з тым у арганізацыі гэтай работы ёсць значныя недахопы.
У мінулым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістраваны 223 злачынствы, учыненыя непаўналетнімі, што на 4,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Узрасла колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама злачынстваў, учыненых падлеткамі ў стане наркатычнага ап’янення. Акрамя таго, павялічылася колькасць (з 45 да 66) грамадска небяспечных дзеянняў, у якіх прымалі ўдзел дзеці, што не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці.
У той жа час не ўсюды на месцах забяспечваецца комплекснае выкарыстанне прававых метадаў карэкцыі проціпраўных паводзін моладзі. У асобных падраздзяленнях органаў унутраных спраў дапускаюцца факты фармалізму работы з падлеткамі, павярхоўнага вывучэння асобы і асяроддзя, неналежнага ўзаемадзеяння з іншымі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў. У шэрагу рэгіёнаў неналежна ажыццяўляецца работа камісій па справах непаўналетніх па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці. Актуальныя пытанні папярэджання ўстановамі адукацыі правапарушэнняў сярод падлеткаў, асабліва навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якімі здзейснена 60% злачынстваў. Выяўлены недахопы ў арганізацыі вольнага часу моладзі, памылкі ў правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі, адсутнасць пастаяннага ўзаемадзеяння з работнікамі ІСН, у прыватнасці, у дачыненні да навучэнцаў з іншай мясцовасці.
Па выніках каардынацыйнай нарады прынята рашэнне, накіраванае на паляпшэнне якасці прафілактычных мерапрыемстваў, павышэнне персанальнай адказнасці службовых асоб за стан гэтай работы.
Алена ХАРЛАМАВА.