Што змянілася ў парадку правядзення алімпіяд па вучэбных прадметах

- 16:00Образование, Школа управления

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2023 № 308 унесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення алімпіяд па вучэбных прадметах, зацверджаную пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2003 года № 73. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Найбольш істотныя змяненні:

  • аргкамітэты трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды забяспечваюць сканіраванне выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў і перадачу ў РІКВ пасля завяршэння кожнага тура трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, выкананых алімпіядных заданняў пасля завяршэння правядзення трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды (абзац восьмы часткі чацвёртай пункта 14);
  • аргкамітэт заключнага этапу рэспуб­ліканскай алімпіяды забяспечвае перадачу сканіраваных, выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў у РІКВ пасля завяршэння правядзення кожнага тура заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (абзац адзінаццаты пункта 15);
  • склад журы штогод абнаўляецца на 10% (частка трэцяя пункта 18);
  • звароты ўдзельнікаў па пытаннях ацэньвання выкананых імі алімпіядных заданняў накіроўваюцца ў журы і разглядаюцца ім не пазней чым на наступны дзень пасля завяршэння апошняга тура адпаведнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (пункт 23).

Частка другая пункта 50 выкладзена ў новай рэдакцыі: “Колькасць пераможцаў на трэцім і заключным этапах па вучэбных прадметах “Працоўнае навучанне”, “Фізічная культура і здароўе”, “Інфарматыка” і “Астраномія” складае не больш за 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў адпаведнага этапу па кожным вучэбным прадмеце — па іншых вучэбных прадметах — не больш за 45% ад колькасці ўдзель­нікаў адпаведнага этапу і класа па кожным вучэбным прадмеце”.

Пункт 54 дапоўнены часткай наступнага зместу: “Колькасць узнагароджаных пахвальнымі водзывамі, устаноўленая ў частцы другой гэтага пункта, можа быць павялічана па рашэнні журы ў выпадку, калі некалькі ўдзельнікаў набралі аднолькавую колькасць балаў, якая адпавядае найніжэйшаму ўзроўню, дастатковаму для ўзнагароджання пахвальнымі водзывамі”.

Спіс удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, узнагароджаных пахвальнымі водзывамі, зацвярджаюцца загадам міністра адукацыі (пункт 58).

Для арганізацыі трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды РІКВ ажыццяўляе выбарку варыянта з варыянтаў, прадастаўленых распрацоўшчыкамі алімпіядных заданняў па кожным вучэбным прадмеце, у прысутнасці ўпаўнаважанага прадстаўніка аргкамітэта заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (абзац шосты часткі першай пункта 59).

Названая пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Па матэрыялах pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі