Спаборніцтвы па стральбе ў Мсціслаўскім раёне

- 11:30Навіны рэгіёнаў

У рамках спартакіяды прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў Мсціславе на базе ціра сярэдняй школы № 2 прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Іх удзельнікамі сталі каля 40 чалавек у складзе 19 каманд устаноў адукацыі раёна.

Фота да матэрыяла: Спаборніцтвы па стральбе  ў Мсціслаўскім раёне.Па словах старшыні раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Любові Віктараўны Банахавай, спартакіяда стала сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і іх заўзятараў з кірмашамі, выступленнем калектываў мастацкай самадзейнасці, прэзентацыяй беларускага нацыянальнага касцюма і іншымі прыемнымі сюрпрызамі.

Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку пераможцам прызнаны калектыў Мушынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.

У асабістым заліку сярод жанчын 1-е месца — у настаўніцы біялогіі і геаграфіі Мушынскага ВПК Алесі Анатольеўны Варанчуковай, дыплом ІІ ступені — у настаўніцы біялогіі і хіміі Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Яніны Мікалаеўны Аўраменка, ІІІ ступені — у выхавальніцы ясляў-сада № 1 Мсціслава Ніны Віктараўны Цыбулькінай.

Фота да матэрыяла: Спаборніцтвы па стральбе  ў Мсціслаўскім раёне.Пераможцамі ў асабістым заліку сярод мужчын сталі: 1-е месца — настаўнік фізкультуры і здароўя Мушынскага ВПК Міхаіл Міхайлавіч Бародзіч, 2-е месца замацавалася за настаўнікам фізкультуры і здароўя Шамаўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Аляксеем Анатольевічам Аляксандравым, 3-е месца заваяваў вартаўнік Мішнеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Сяргей Віктаравіч Казінскі.

Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі раённага камітэта галіновага прафсаюза.

Юлія БАЧКАРОВА.
Фота прадастаўлена Мсціслаўскім райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.