У сярэдняй школе № 4 Магілёва ў Дзень Зямлі адбылася тэматычная сустрэча з прадстаўніком Праваслаўнай царквы Леанідам Чэпелевым. Навучэнцы старшых класаў сур’ёзна задумаліся аб самых важных праблемах сучаснасці, бо каму, як не ім, трэба будзе несці ў самай бліжэйшай будучыні адказнасць за нашу Зямлю, а гэта ў сучасным свеце нялёгка.
22 красавіка нашы дзеці сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага суботніка. Сваёй працай мы імкнёмся зрабіць нашу Зямлю чыстай, і гэта вельмі важна.
Валянціна ШУНАЕВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.