Свята “Мы школьнікамі сталі”

- 15:43Нам пішуць

“Мы школьнікамі сталі” — пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства ў вучняў 1 класа.

Хаця ў 1 класе толькі два вучні, але яны вельмі адказна падышлі да падрыхтоўкі свята. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы аказалі бацькі і вучні 5 класа. На свяце прысутнічалі мама і бабуля нашых першакласнікаў.

Першакласнікі чыталі вершы, спявалі песні, разгадвалі загадкі, танцавалі разам са сваімі старэйшымі сябрамі, гулялі ў розныя гульні: “Збяры партфель”, “Знайдзі лішні прадмет”, “Падзялі на дзве групы”, “Падлічы”. Напрыканцы свята самым юным вучням былі ўручаны першыя падручнікі. Праваднік у краіну ведаў — “Буквар” і своеасаблівы дакумент — “Пасведчанне вучня 1 класа” з’яўляюцца доказам таго, што невялікі калектыў першакласнікаў стаў паўнапраўным членам усяго вучнёўскага калектыву Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы.

Ларыса ЖВАЛЕЎСКАЯ,
класны кіраўнік 1 класа Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна.