Свята радасці і здароўя

- 15:14Нам пішуць

Завяршэнне метадычнага тыдня ў сярэдняй школе № 3 Рэчыцы (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) супала з Днём абаронцы Айчыны. Адміністрацыя ўстановы і педагогі вырашылі выкарыстаць гэтую магчымасць і правялі вясёлую спартландыю, прысвечаную святу.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 4 каманды: навучэнцы, бацькі і педагогі, пагранічнікі, курсанты. Арганізатарамі і членамі журы спартландыі выступілі дырэктар школы А.М.Казёлка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.Л.Бардзюк, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама А.А.Дамашчук, першы сакратар БРСМ В.В.Заруба, намеснік начальніка пагранічнай заставы Рэчыцы па ідэалагічнай рабоце М.Г.Ратнікаў.На свяце панавала радасная атмасфера суперніцтва: смех, жарты, радасныя воклічы не змаўкалі ў зале ні на хвіліну! Спартыўныя конкурсы чаргаваліся з танцавальнымі нумарамі ў выкананні групы «Карамель» (мастацкі кіраўнік А.В.Казеня). Поўная зала балельшчыкаў дружна падтрымлівала каманды.
Усе каманды спаборнічалі на роўных, але перамогу, з нязначным адрывам, атрымалі навучэнцы. Удзельнікі спаборніцтва атрымалі граматы і масу ўражанняў, зарад бадзёрасці і аптымізму.
Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што толькі сумесныя дзеянні ўсіх зацікаўленых удзельнікаў адукацыйнага працэсу даюць станоўчы вынік, усяляюць у дзяцей псіхалагічную ўпэўненасць і імкненне да здаровага ладу жыцця.

Марына ШПУДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.