Талерантным быць проста

- 11:29Нам пішуць

Міжнародны дзень, прысвечаны памяркоўнасці, штогод адзначаецца 16 лістапада. З 12 па 19 лістапада 2016 года ў Маларыцкай сярэдняй школе № 1 прайшоў тыдзень талерантнасці. Усе мерапрыемствы былі старанна прадуманы і нацэлены на фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб талерантнасці, умення весці дыялог і аргументаваць сваю пазіцыю, знаходзіць кампрамісныя рашэнні ў праблемах, фарміраваць павагу да правоў іншых людзей.

Тыдзень пачаўся з тэматычнай дыскатэкі, якая называлася «Талерантнасць – гэта мы». Дзеці пісалі на сцяблах дрэва якасці, якімі валодае талерантны чалавек. У школьнай бібліятэцы была падрыхтавана выстава “Пісьменнікі пра талерантнасць». Навучэнцы старшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе міні-сачыненняў «Школа – прастора талерантнасці». Цікавымі і незвычайнымі сталі акцыя «Абдымі мяне», флэш-моб «Розныя – роўныя». Усе класы прынялі ўдзел у конкурсе «Пано дружбы – у свеце кахання, дабра, прыгажосці». На тканіне белага колеру навучэнцы намалявалі малюнкі, якія былі сшытыя ў адно пано. З азартам і весялосцю дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў «Самы талерантны горад». Была арганізавана і падрыхтавана фотавыстава «Дабрыня жыве побач». І ў заканчэнні быў паказаны відэаролік «Талерантным быць проста”. На школьнай лінейцы лепшыя працы былі адзначаны граматамі.

Наталля ХАТЫНЮК,
сацыяльны педагог Маларыцкай сярэдняй школы № 1.