Тэрыторыя адзінства

- 15:22Культура

У суботу Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур правёў ІІ этналінгвістычны фестываль Multi-Culti. На працягу некалькіх гадзін гледачы тэатральнай залы палаца змаглі адчуць цэлую палітру эмоцый, пазнаёміцца з культурай рама і яўрэйскай культурай, пачуць азербайджанскую, армянскую, рускую, беларускую, кітайскую, карэйскую, малдаўскую, польскую, румынскую, украінскую, літоўскую мову.

З дапамогай маўлення, мімікі, музыкі, пластыкі ўдзельнікі фестывалю паказалі свае таленты, жаданне быць разам, жыць у згодзе пад мірным беларускім небам, несці ў свет дабрыню. На мерапрыемстве не было пераможцаў і пераможаных, паколькі фестываль з’яўляецца тэрыторыяй роўнасці, адзінства, сяброўства. Ён не толькі дапамог гледачам даведацца пра розныя культуры, але і даў магчымасць паўдзельнічац­ь у майстар-класах, пазнаёміў з талентавітымі людзьмі, у тым ліку адкрыў бязмежныя творчыя магчымасці інклюзіўных калектываў.

— Наш палац — культурны цэнтр, у якім штогод праводзіцца больш за 500 мерапрыемстваў. Фестываль Multi-Culti праходзіць другі год, і вельмі прыемна, што колькасц­ь яго ўдзельнікаў расце. У краіне ідзе Год малой радзімы. Мы шмат гаворым пра тое, якая наша Беларусь цудоўная, разнастайная — пра гэта нам расказваюць творчыя калектывы. Сёння ў нас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з творчымі калектывамі розных народаў, краін. Упэўнена, што ўсе з карысцю правядуць гэты дзень, асабліва навучэнцы, для якіх гэта шосты школьны дзень, у які яны даведаюцца шмат пазнавальнага і цікавага, — адзначыла дырэктар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Ганна Лявонаўна Аверына.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 39, 9 красавіка.

Ігар ГРЭЧКА.
Фота аўтара.