У чаканні навагодняга цуду

- 11:40Нам пішуць

Вы яшчэ не пабывалі ў “Зімовым гарадку” — цудоўнай навагодняй казцы? Прыязджайце да нас у госці! І вы ўсё ўбачыце на свае вочы і паверыце ў цуд!

Зімовы аздараўленчы лагер “Зімовы гарадок” сагравае цяплом і дорыць дзівосную атмасферу цудаў і спраўджвання жаданняў дзецям Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна. У першы дзень на Вуліцы знаёмстваў дзеці пабудавалі свой атрадны дом, пасяліліся ў ім і пазнаёміліся. Вядома, яны і раней ведалі адно аднаго, але ў лагеры ўсё адбываецца па-асабліваму, таму пастараліся паказаць свае самыя лепшыя якасці: Дзядуля Мароз глядзіць у акенца і ўсё-ўсё заўважае.

Дзень насычаны цікавымі справамі — “Хвілінкай здароўя” і “Спартландыяй”, дабрачыннай акцыяй “Анёл у сэрцы тваім, ты ў сэрцы анёла” і дыскатэкай, ды і проста смачным абедам. А наперадзе яшчэ шмат выдатных зімовых дзён у нашым “Зімовым гарадку”.

Марына СЯВЕЦ,
выхавальніца аздараўленчага лагера
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.