У пошуках сюрпрызу

- 11:18Нам пішуць

20 лістапада па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН з 1956 года ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. Гэты дзень не проста нагода для весялосці, усмешак і радасці, а магчымасць паказаць усім, як важна забяспечыць дзецям належныя ўмовы для жыцця і развіцця.

Напярэдадні гэтага дня навучэнцы 7 класа Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна разам са сваімі выхавальнікамі правялі сацыяльна значную акцыю для малых з ясляў-сада аграгарадка Азёры. Мы наведалі дзіцячы сад, павіншавалі дзетак з маючым адбыцца святам, правялі для іх забаўляльную праграму “У пошуках сюрпрызу” з вясёлымі конкурсамі і прызамі. Сустрэча атрымалася яркай, запамінальнай. Мы вырашылі зрабіць падобныя мерапрыемствы традыцыйнымі і часцей бываць у гасцях адно ў аднаго.

Наталля ПІЦКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай працы
Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.