У школу з радасцю

- 11:43Нам пішуць

У Лобжанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Клімавіцкага раёна прайшоў дзень нямецкай мовы “Der Tag deuschen Sprasche”. Кожны перапынак навучэнцам уручаліся заданні: адгадаць загадку, разгадаць крыжаванку, працягнуць прыказку і знайсці рускі эквівалент, знайсці рыфму, сабраць па слядах скарагаворку і вывучыць яе.

Удзельнікамі былі навучэнцы з 3 па 8 класы, а арганізавалі ўсё сямікласнікі, якія вырабілі запрашальныя, выпусцілі газету “Deutsch lernen – andere Länder kennen lernen”, вывучылі песню і паставілі інсцэніроўку (на нямецкай мове). Кіраўніком свята была настаўніца нямецкай мовы Алена Мікалаеўна Траццякова. У канцы дня ўсе ўдзельнікі сабраліся для паказу творчага задання, падвядзення вынікаў і ўручэння дыпломаў. Алена Мікалаеўна расказала аб нямецкіх паэтах і пісьменніках, навучэнцы паказалі сцэнку і прачыталі вершы на нямецкай мове.

Па выніках усіх заданняў месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – 4 клас, другое месца – 3 клас, трэцяе месца – 5 клас. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Ігар НОВІКАЎ,
вучань 10 класа Лобжанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Клімавіцкага раёна.