Украіна: страта матывацыі да навучання — вострая праблема

- 14:53Паралелі

Адной з самых вострых праблем сённяшняй школы з’яўляецца страта матывацыі да навучання дзяцей малодшага ўзросту. Аб гэтым сказала міністр адукацыі і навукі Лілія Грыневіч падчас наведвання адной са школ у Крапіўніцкім (былы Кіраваград).

Паводле яе слоў, 100 школ, якія пілатуюць новы дзяржаўны стандарт пачатковай адукацыі, настаўнікі, намеснікі дырэктараў і дырэктары — гэта агенты змяненняў, што з’яўляюцца апорай для рэформы, праз іх вопыт распаўсюджваюцца прафесійныя веды аб далейшых зменах.

“Мы ўжо маем першыя вынікі навучання ў пілотных школах. І што самае важнае — мы дасягнулі таго, што дзеці хочуць хадзіць у школу. Цяпер гэта адна з самых вострых праблем — страта матывацыі да навучання дзяцей малодшага ўзросту. Аднак трэба разумець, што без фінансавых укладанняў рэалізацыя рэформы немагчымая.

100 пілотных школ — гэта апора для рэформы агульнай сярэдняй адукацыі, як і 1 млрд 800 млн грывень, якія дзяржава ўкладзе ў яе старт”, — паведаміла Л.Грыневіч.