На прышкольным участку СШ № 2 горада Скідзеля, што на Гродзеншчыне, сёлета сабралі добры ўраджай бульбы, чырвонага бурака, морквы, капусты і цыбулі.
Уся агародніна, а гэта 3,5 тоны, будзе выкарыстана для прыгатавання школьных абедаў, што зробіць іх больш таннымі. Таксама трэба адзначыць, што свой ураджай дазваляе разнастаіць рацыён вучняў за кошт розных салатаў.
У школьным садзе ў гэтым годзе было сабрана 500 кілаграмаў яблыкаў. Посуд з памытымі яблыкамі выстаўлялі ў памяшканні школьнай сталовай, каб кожны жадаючы мог паласавацца.
Акрамя зніжэння кошту гарачага харчавання, прышкольны агарод і сад дазваляюць узбагаціць абеды вітамінамі, так неабходнымі дзіцячаму арганізму, вучаць працаваць на зямлі, даюць магчымачць ганарыцца вынікамі сваёй працы.
Іна ШЧАГЛОВА,
дырэктар школы.