Вадохрышчанскі цуд

- 13:49Нам пішуць

У рамках школьнай акцыі «Каляды для ўсіх і кожнага» навучэнцы 11-х класаў маладзёжнага валанцёрскага атрада сярэдняй школы № 21 Оршы Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у пачыне «Міласэрнасць». Падлеткам выпаў вялікі гонар разліваць асвечаную калядную ваду ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў светлае свята Хрышчэння Гасподняга.

Супрацоўніцтва добраахвотнікаў праваслаўнага руху спрыяла нараджэнню ў школе новай акцыі «Вадохрышчанскі цуд», якая вось ужо другі год збірае неабыякавых падлеткаў разам. З блаславення настаяцеля храма айца Валерыя практычна ўвесь дзень валанцёры разлівалі ваду, дапамагалі служачым храма і парафіянам.
«Вадохрышчанскі цуд» заключаецца не толькі ў асвячэнні вады і атрыманні дапамогі, але і ў сардэчным водгуку кожнага з сотні вернікаў, якія атрымалі часцінку Божай ласкі ў дні светлага свята.

Ала БАРЫШАВА,
кіраўнік валанцёрскага атрада “Аптымаліст”.