Валанцёры “Равесніка”

- 11:18Нам пішуць

У нашай школе створаны валанцёрскі атрад “Равеснік”. Яго місія —падтрымліваць фізічнае і маральнае здароўе навучэнцаў.

Праца ў валанцёркім атрадзе дапамагае дзецям змяніцца: займець павагу да сябе, стаць больш упэўненым. У дарослым жыцці досвед, атрыманы ў “Равесніку”, дапаможа лягчэй уключыцца ў любую дзейнасць, займець лідарскія пазіцыі.

Юныя валанцёры вучацца працаваць у камандзе, вырашаць канфлікты. Удзельнікі атрада рыхтуюць выступленні, праводзяць гульні, акцыі, апытанні, мерапрыемствы па ўшанаванні ветэранаў Вялікая Айчыннай вайны і інш.

Людміла РЫСЬ,
сацыяльны падагог Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрната.