Восеньская фантазія

- 15:37Нам пішуць

Восеньская лагерная змена была кароткая, але насычаная. Выкарыстоўваліся актыўныя формы работы. Кожны дзень меў пэўную тэматыку.

Вывучэнню прыроды і інфраструктуры малой радзімы спрыялі экскурсіі па парку, у сельскую бібліятэку, на інжынерна-тэхнічны комплекс КСУП “Пархімаўцы”. Падчас экскурсіі па інжынерна-тэхнічным комплексе навучэнцы слухалі аповеды перадавікоў сельскай гаспадаркі пра сваю працу. Зразумелі: усе прафесіі важныя і патрэбныя. У хлопчыкаў ззялі вочы ад камбайнаў, газазварачнага апарата і іншай тэхнікі.

Фота да матэрыяла: Восеньская фантазія.За час знаходжання ў лагеры навучэнцы наведалі тры культурныя аб’екты ў Гродне: музей гісторыі пажарнай службы, лялечны тэатр, заапарк.

Развіццю экалагічнага мыслення спрыяла акцыя “Збяры пластыкавыя бутэлькі”. Падчас працоўнай акцыі “Падары ўтульнасць школьнаму двару” збіралі насенне дэкаратыўных раслін.

Прававому выхаванню спрыяла гадзіна зносін “Прававы марафон з казачнымі героямі”. Па ілюстрацыях да любімых казак навучэнцы вызначалі, якія правы герояў парушаныя. Творчая майстэрня “Зрабі падарунак сябру” актывізавала майстэрства і крэатыўнасць.

Фота да матэрыяла: Восеньская фантазія.Сумесна з сельскім Домам культуры была праведзена “Гадзіна беларускай народнай гульні”, падчас якой навучэнцы гулялі ў традыцыйныя гульні нашых продкаў, а таксама праявілі крэатыў: увялі некаторыя новаўвядзенні ў правілы гульняў.

У выніковай анкеце навучэнцы пісалі, што ім спадабаліся мерапрыемствы, зносіны, смачная ежа. Усе адзначылі, што хацелі б наступным разам таксама наведваць лагер.

Алена ХІЛЮТА,
выхавальніца аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Восеньская фантазія”
Пархімаўскага ВПК яслі-сад — базавая школа Бераставіцкага раёна.