Выбіраем жыццё

У Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці вядзецца мэтанакіраваная работа ў справе прафілактыкі суіцыдальных паводзін непаўналетніх. Працуе служба СППС, якая дапамагае педагогам і бацькам распазнаваць прыкметы суіцыдальнай рызыкі, а таксама аказвае падтрымку непаўналетнім, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Класныя кіраўнікі ў рамках класных і інфармацыйных гадзін штогод падымаюць пытанні аб жыццёвых каштоўнасцях, сярод якіх самымі важнымі з’яўляюцца жыццё і сям’я.

У рамках распрацаваных мерапрыемстваў па дадзенай праблеме адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка суіцыдальных паводзін непаўналетніх”. На сход былі запрошаны настаяцель храма Барыса-Глебскай царквы Навагрудка Мікалай Касяк, намеснік Навагрудскага РАНС В.М.Люсін, старшы інспектар ІСН Навагрудскага РАУС А.В.Багданенка.
В.М.Люсін прывёў статыстыку пажараў па Гродзенскай вобласці і Навагрудскім раёне ў цэлым, спыніўся на асноўных правілах супрацьпажарнай бяспекі ў быту. А.В. Багданенка расказаў аб папярэджванні правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прывёў прыклады злачынстваў, якія ўчынілі непаўналетнія ў Навагрудскім раёне. Айцец Мікалай правёў гутарку з бацькамі аб маральным выхаванні падлеткаў, аб узаемадзеянні бацькоў і дзяцей. У завяршэнні бацькоўскага сходу быў паказаны фільм “На краі”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Гаўрыльчук засяродзіла ўвагу бацькоў на ўздзеянні інтэрнэта на падлеткаў. У заключэнні педагог- псіхолаг М.Г.Грынько азнаёміла бацькоў з вынікамі дыягностыкі на ўзровень трывожнасці навучэнцаў 5-11 класаў.

Святлана ШУШКЕВІЧ,
дырэктар Гарадзечненскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Навагрудскага раёна.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *