Выбіраю здароўе!

- 16:22Нам пішуць

Пад такой назвай прайшло мерапрыемства занальнага цэнтра на базе Ружанскай сярэдняй школы. Занальны цэнтр па правядзенні мерапрыемстваў шостага школьнага дня на базе нашай школы працуе другі год. Трэцюю суботу кожнага месяца мы сустракаем гасцей з суседніх школ – настаўнікаўі вучняў.

Такія сустрэчы даюць магчымасць для супрацоўніцтва настаўнікаў і вучняў.

У лістападзе сваё мерапрыемства падрыхтавалі вучні Магілявецкай сярэдняй школы. На базе школы працуе клуб “Я выбіраю здароўе”. Кіруе работай клуба настаўніца біялогіі і геаграфіі Людміла Рыгораўна Цяслюк. Яна са сваімі выхаванцамі падрыхтала цудоўнае мерапрыемства.

У ролі вядучых выступілі адзінаццацікласніцы Аня Прусак і Маша Касцюк. Пад кіраўніцтвам Людмілы Рыгораўны яны падрыхтавалі цікавы інфармацыйны блок аб каштоўнаці руху для жыцця чалавека, аб неабходнасці рэгулярна выконваць фізічныя практыкаванні. Мерапрыемства суправаджалася дэманстрацыяй мультымедыйнай прэзентацыяй, што надавала інфармацыі большую доказнасць.

Потым вядучыя правялі віктарыну. Закончылі выступленне вучні Магілявецкай школы спартыўным танцам, які выканала група дзяўчынак 8 класа – удзельніц клуба “Я выбіраю здароўе”.

Вера НАУМІК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ружанскай сярэдняй школы.