Высокая ацэнка маладых талентаў

- 10:12Вышэйшая школа

На пасяджэнні рэктарата ва ўрачыстай атмасферы рэктар ГДУ імя Ф.Скарыны С.А.Хахомаў уручыў пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Іх уладальнікамі сталі 9 прадстаўнікоў розных факультэтаў універсітэта. На дзяржаўным узроўні высока ацэнены іх поспехі ў вучобе, творчасці і навуковай дзейнасці.

Сярод лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду — прадстаўнікі матэматычнага факультэта Вячаслаў Мурашка і Лізавета Семянцова, будучыя юрысты Яўген Ранько, Артур Сілівончык і Валерый Шпанькоў, студэнтка факультэта замежных моў Настасся Карнеева, студэнтка філалагічнага факультэта Настасся Анцімонік, а таксама выпускнікі нашай ВНУ Міраслаў Зайцаў і Яўген Малалетнікаў.

Тамара ДУБЯК.
Фота У.ЧЫСЦІКА.