На Гродзеншчыне падведзены вынікі другога этапу маладзёжнага марафону “Дыялог культур — адзіны свет” сярод навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Тэрэза Серахан, у абласным этапе былі прадстаўлены 24 творчыя работы ў дзвюх намінацыях — “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” і “Інфармацыйныя рэсурсы”, якія дэманстравалі паважлівае стаўленне і цікавасць да нацыянальнай культуры, традыцый народаў краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Пераможцамі і прызёрамі ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” сталі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва і Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя, 2-е месца — у прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў № 1, 3-е — у Слонімскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя. У намінацыі “Інфармацыйныя рэсурсы” лепшым стаў Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж.