З увагай да людзей

- 16:14Нам пішуць

За бясконцымі турботамі людзі не заўважаюць, як падкрадваецца старасць. У кожнага яна свая. Часта сіл не хапае змагацца з ёй. Часта яна адзінокая. Вось тут і патрэбны клопат, увага і падтрымка адзінокім і адзінокапражываючым.

Вучні Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы стараюцца зрабіць як мага больш добрых, гуманных і высакародных спраў. Яны часта наведваюць хворых, адзінокапражываючых людзей, дораць ім падарункі, якія падрыхтавалі самі. Калі трэба, то дзеці дапамогуць расчысціць снег на падворку, прынесці вады з калодзежа, кошык бульбы, дроў, каб было чым печ пратапіць, — нескладаная работа для хлопчыкаў і дзяўчынак, але непамерна цяжкая для нямоглай бабулі. Некаторыя, праўда, адмаўляюцца ад дапамогі, але вельмі рады магчымасці пагаварыць, расказаць пра мінулае. Мясцовыя жыхары шчыра дзякуюць дзецям за ўвагу, клопат пра іх.

Вольга МАРУШКА,
настаўніца пачатковых класаў
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.