За Каляднай зоркай

- 15:38Нам пішуць

З дня Нараджэння Хрыстова і да Вадохрышча працягваюцца Каляды — асаблівыя, святыя дні. Песнапенні гучаць не толькі ў храмах. У калядныя дні спяваюць на вуліцах і ў дамах, праслаўляючы нараджэнне Хрыста. У гэтыя дні прынята наведваць блізкіх, знаёмых, кожнага, хто забыты, хварэе, з каляднымі падарункамі ў памяць пра дары вешчуноў, прынесеных Богадзіцяці Хрысту.

Згодна з традыцыяй навучэнцы Навагрудскай спецшколы-інтэрната славілі Нараджэнне Хрыста. Хлопцы і дзяўчаты парадавалі Калядкамі адзінокіх пенсіянераў, наведалі з віншаваннямі і гасцінцамі дзяцей у ЦКРіР. Вялікую радасць, любоў і міласэрнасць праявілі да грамадзян сталага ўзросту адзялення кругласутачнага пражывання. У святочнай праграме калядоўшчыкаў гучаў святочны Трапар, калядныя песні, вершы. Звонкія дзіцячыя галасы радавалі ветлівых гаспадароў, якія шчодра адорвалі калядоўшчыкаў.

Успаміны пра Каляды, святыя і вясёлыя вечары будуць доўга саграваць і радаваць сэрцы дзяцей і гасцінных гаспадароў.

Ірына ШЭПЕЛЬ,
музычны кіраўнік Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
псіхічнымі парушэннямі (цяжкасцямі ў навучанні).